14.08.2021

Незвычайны адпачынак сярод бэзавага акіяна лаванды прапануюць у Гомельскай вобласці. 

Гадавальнік фермера Алега Дубуляка размешчаны ў Рудне-Споніцкай Веткаўскага раёна. Гаспадар прызнаецца, што першапачаткова планаваў пасадзіць пладовы сад, але дрэвы не прыжыліся. Так быў узяты курс на марозаўстойлівую лаванду.

Духмянае фіялетавае мора прыцягвае мноства турыстаў. Галоўным чынам сюды едуць зрабіць фотасесію ў незвычайнай лакацыі. А пасля стомнага пазіравання можна адпачыць прама ў поле. Для гасцей арганізавана двухпавярховая зона рэлаксацыі — тут можна перакусіць, пасядзець з кнігай ці проста паназіраць за бэзавым гарызонтам. На памяць можна купіць духмяны букецік, які яшчэ доўга будзе нагадваць вам пра адпачынак у Гомельскім Правансе.



Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''