07.04.2020 Мінск

Ельня – самае вялікае верхавое балота Беларусі, якому больш за 9000 гадоў. Па плошчы яно як Мінск: на 200 км2  знаходзяцца 118 азёр і жывуць 130 вiдаў птушак. 

У 2002 годзе 70% Ельні згарэла. У якім стане балота знаходзіцца цяпер? Ці трэба яго аднаўляць і якую ролю біятоп выконвае ў сусветным клімаце? Як электронная музыка злучана з экалогіяй? Пра гэта і раскажуць стваральнікі праекта KURS:RA у дакументальным фільме "Балота Ельня", знятым супольна з камандай KROK FILMS і рэжысёрам Георгіем Бізюком.

9 красавіка ў 20:00 на Youtube канале COLLABORACIA пройдзе афіцыйная online прэм'ера DJ сэта на паветраным шары і дакументальнага фільма "Балота Ельня". Каб трапіць на прагляд, трэба зарэгістравацца і атрымаць бескаштоўны online квіточак. 

Расклад эфіру:

19:00 – 20:00 знаёмства з аўтарамі і партнёрамі праекта (21 vek, NT technology) у простым эфіры Instagram KURS:RA

20:00 – 21:00 супольны online прагляд фільма "Балота Ельня" у YouTube

21:00 – 21:30 дыскусія з аўтарамі і героямі фільма ў простым эфіры Instagram KURS:RA

21:30 – 22:30 хатняе afterparty пад DJ сэт MODD у YouTube

Відэа

Вярнуцца да спісу