22.06.2021

Якой бачаць Беларусь удзельнікі нашага фотаконкурсу? Добразычлівай, яркай, дынамічнай, зачаравальнай краінай, якая супакойвае... Кожнае дасланае нам фота (а іх было больш за 400!) адкрывала Беларусь з іншага боку. Мы абавязкова пакажам вам лепшыя па меркаванні журы працы — сачыце за намі ў Інстаграм!

Абвесцім пераможцаў:

  • 1 месца і галоўны прыз — сертыфікат на 100 BYN на куплю паслуг на сайце vetliva.ru, а таксама падстаўку пад тэлефон атрымлівае Яўген Іллін.

2.jpg
  • 2 месца заняў Павел Мінкевіч. Яго прыз — плед і брэндзіраваная льняная торба.

3.jpg
  • 3 месца ў Надзеі Кручковай. Прыз — тэрмакубак, падстаўка пад тэлефон і фірмовая льняная торба ад VETLIVA.

4.jpg

Раней было абвешчана, што мы абяром толькі 3 пераможцаў. Аднак мы ўбачылі столькі цудоўных прац, што вырашылі ўручыць дадатковыя прызы некаторым удзельнікам:

  • Дайлідзенак Людміле

7.jpg
  • Касабуцкай Вользе

6.jpg
  • Яцко Вераніцы

8.jpg
  • Рашэтнікавай Наталлі

5.jpg
  • Любашэўскай Алене

9.jpg

Кожны з іх атрымае па брэндзіраванай ільняной торбе ад VETLIVA.

Мы дзякуем усім удзельнікам, якія даслалі фатаграфіі. Паверце, журы было вельмі складана зрабіць выбар! Вашы фатаздымкі — пацверджанне не толькі прыгажосці і шматграннасці нашай краіны, але і таго факту, што тут жывуць таленавітыя і творчыя людзі. Беларускі народ можна па праву назваць сапраўднай славутасцю нашай краіны!

Натхняйцеся Беларуссю, заставайцеся з намі і даведвайцеся пра краіну новае кожны дзень!

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''