12.06.2017

Турыстычны партал VETLIVA, як эксперт у падарожжах, вырашыў стварыць гайд па прыгожых месцах у самых вялікіх гарадах Беларусі, да якіх можна дабрацца на веласіпедзе. Яго мэта - пазнаёміць вас з вельмі цікавымі лакацыямі менавіта вашага горада.

Сёння мы знаходзімся ў Мінску, а суправаджае нашу экспедыцыю Насця -  дырэктар Мінскага веласіпеднага грамадства. Нагадаем, што мы  ўжо праехалі па Гомелю, Магілёву і Віцебску, а наперадзе яшчэ Гродна і Брэст.

P1210194.jpg

Пачалі мы свой шлях з цэнтра Мінска і, пакуль адвязвалі веласіпеды ад поручняў, Насця зрабіла заўвагу нашаму спосабу прымацоўваць веласіпеды. У нас былі замкі з тросамі таўшчынёй у 8 міліметраў, але яна расказала, што такія замкі перакусваюць за пару секунд. У Насці зараз гэта ў звычцы – звяртаць увагу на ўсё, што звязана з веласіпедамі: замкі, дарожкі, з'езды. 

На нашым шляху нам патрапілі ваенныя могілкі. Насця любіць бываць тут з-за цішыні і спакою, ніхто не замінае. Акрамя таго, на могілках размешчана дзейсная царква Святога князя Аляксандра Неўскага.

Адзіны храм Мінска, амаль цалкам захаваў сваё першапачатковае аблічча.

P1210114.jpg

Зусім недалёка знаходзіцца офіс арганізацыі Насці, недалека ад якога мясцовыя жыхары заліваюць сабе каток на зіму. Нават свой маленькі гародзік ёсць!

Насця займаецца развіццём веласіпеднага руху 2 гады, а ў цэлым мінскай веласіпеднай супольнасці ўжо 6 гадоў. За плячыма Насці велапарад, у якім удзельнічала 10 000 чалавек, а таксама мноства іншых цікавых мерапрыемстваў.

Забягаючы наперад, скажам, што маршрут Насця складала, зыходзячы са сваёй добраахвотніцкай дзейнасці і прафесіі, а таксама захаплення ёгай, трэнерам якой яна з'яўляецца.

Першыя кіламетры былі пракладзены праз праспект Незалежнасці і прайшлі за гутаркай вельмі хутка. Насця распавяла пра заслугі арганізацыі, што, дарэчы, мы заўважылі ўжо самі.  

P1210119.jpg

Змены велаінфраструктуры вельмі прыкметныя, і гэта выдатна. Але зараз з'явіліся іншыя праблемы. Напрыклад, канфлікты інтарэсаў веласіпедыстаў і пешаходаў, якія часам здараюцца пры размежаванні пешаходных і веласіпедных дарожак.

- Веласіпеднаму патоку не месца на тратуары, бо веласіпед - гэта траснпартны сродак, хуткась якога часам значна перавышае хуткасць пешахода. Таму веласіпедныя дарогі павінны быць аддзелены таксама і ад аўтамабільных. Тады канфліктаў не будзе, - кажа Насця

P1210122.jpg

Першай кропкай нашага маршруту стаў Севастопальскі парк, які Насця раней шмат наведвала, калі жыла непадалёк. Пад'езд да яго быў перакапаны - пракладалі цеплатрасу, таму прыйшлося аб'язджаць. Тут шпацыруюць мамы з калыскамі, ёсць палянкі з зялёнай травой і вельмі шмат месца, каб проста расслабіцца і адпачыць. Тут адчуваеш сабе, як на прыродзе, нягледзячы на тое, што парк знаходзіцца ў цэнтры горада. Таму гэта адно з любімых месцаў нашага гіда.

P1210128.jpg

Дарэчы, звярніце ўвагу на Насцін веласіпед. Ён вельмі просты і надзейны. Як кажа Насця, веласіпед павінен быць такі, каб працаваў добра і страта яго моцна не паўплывала на Вас, таму адносіцца да яго спакойна. І яе калегі часта ездзяць на веласіпедах, якім ужо даўно трэба ўсё падмазаць ці штосьці памяняць, таму што для іх веласіпед - гэта ў першую чаргу сродак руху, а не спосаб выдзяліцца.

P1210126.jpg

P1210144.jpg

Мы адправіліся да наступнай кропкі. Паркавая зона, якая ідзе ўздоўж вуліцы Каліноўскага, неабходна для міграцыі жывёл і насякомых праз горад. Пра гэта нам распавяла Насця - камунікацыйны дызайнер, які разбіраецца ў праектаванні гарадской інфраструктуры.

Сляпянская водная сістэма - так завецца месца, куды мы прыехалі. Тут жа знаходзіцца Лесапарк Зялёная луг. Хваёвы лес у горадзе - гэта проста выдатна!   

P1210152.jpg

Лесапаркавая зона праходзіць практычна праз увесь раён. Яна складаецца з Слепянскай воднай сістэмы: розныя вадасховішчы, каналы, лесапарк. У гады СССР гэтае збудаванне беларускіх архітэктараў было ўзнагароджана Ленінскай прэміяй - вельмі высокай узнагароды па тых часах.

Мы праехалі прама пад сцяной вады, адолелі невялікі ўздым і апынуліся на ўскраіне лесу. З гэтай кропкі відаць на шмат кіламетраў вакол. Можна сказаць, што гэта своеасаблівая аглядная пляцоўка, хоць гэта месца і не прыстасавана для гэтага. Тут трэніруюцца спартсмены, бо недалёка знаходзіцца лёгкаатлетычная база, а таксама тут займаюцца людзі старэйшага ўзросту: скандынаўская хадзьба ў іх карыстаецца папулярнасцю. Самае зручнае месца для трэніровак! Дрэвы ратуюць ад спякоты ў паўдзённую спёку і вакол пануе асвяжальны хваёвы водар.

P1210156.jpg

P1210157.jpg

У лесе, вядома, выдатна, і ёсць стромкія дарожкі для хуткага спуску на веласіпедзе, але ўжо надышоў для нас час ехаць у наступнае месца.

У чарговы раз рэкамендуемы вам больш ездзіць на веласіпедзе. Такія шыкоўныя месцы на машыне і мятро не адкрыеш! 

Па дарозе нам сустрэліся вось такія архітэктурныя формы фантанаў і каналаў. Побач плёскаюцца качкі, скачуць з горак уніз, прама на ваду, як пінгвіны. Было вельмі цікава назіраць за гэтым. Гэтыя фантаны знаходзяцца ў Полацкім парку, мы яго таксама адзначым на нашай інтэрактыўнай карце. Парк ідэальна падыходзіць для заняткаў ёгай, тут ёсць масткі, лужкі і атрымліваюцца прыгожыя фота.

P1210164.jpg

Плюс гэтага месца яшчэ і ў тым, што тут старая архітэктура. Можна пабегаць, паскакаць, да ўсяго дакрануцца - таму Насця так любіць гэтае месца.

Ішоў 10 кіламетр нашага шляху, і мы вырашылі астудзіцца. Па дарозе нам патрапіў Макдональдс: набыўшы пару кактэйляў, мы яшчэ трохі пагаварылі з Насцяй пра яе арганізацыю. Яна расказала, што нават свае адпачынкі каманда Мінскага веласіпеднага грамадства праводзіць з карысцю падарожнічаюць па іншых краінах, вывучаюць веласіпедную інфраструктуру і знаёмяцца з прадстаўнікамі іншых арганізацый. Абмен вопытам вельмі важны.

Цнянскае вадасховішча стала нашай наступнай кропкай у маршруце. Сюды мы прыехалі бліжэй да заходу, таму і фота сталі яшчэ больш файныя. 

P1210176.jpg

Цнянскае вадасховішча ўяўляе сабою створаны штучным шляхам вадаём, размешчаны ў паўночнай частцы сталіцы недалёка ад вёсачкі Цна-Йодкава, што раней існавала тут. Ён быў створаны ў канцы XX стагоддзя, у 1982 годзе. Першапачатковае прызначэнне вадасховішча было тэхнічнае і гаспадарчае забеспячэнне горада вадой, а цяпер яно з'яўляецца адной з самых папулярных зон адпачынку. Тут выдатныя веладарожкі, велапаркоўки, кафэ.

Апошняй кропкай маршрута было Камсамольскае возера. Знаходзіцца яно зусім недалёка ад Нямігі і цэнтра горада, што вельмі зручна для яго наведвання. 

P1210186.jpg

Будаўніцтва штучнага вадаёма было распачата ў 1940 годзе з мэтай недапушчэння затаплення Мінска падчас вясновых паводак. Катлаван пад возера плошчай у 35 га быў выкапаны ўручную.Урачыстае адкрыццё возера прызначылі на нядзелю 22 чэрвеня 1941 года, але яно было сарвана з-за пачатку войны.

P1210192.jpg

Вадасховішча ідэальна адрэстаўравана, як прызналася Насця. Уздоўж усяго возера пралягае парк з вялікай колькасцю месца для адпачынку і заняткаў спортам. Тут для кожнага знойдзецца сваё месца: пляцоўкі для воркаута і заняткаў ёгай, дзіцячыя пляцоўкі з сапраўднымі каменнымі замкамі, пляж абсталяваны лежакамі з душам, драўляны памост - любімае месца рыбакоў, шмат кафэ і альтанак. Таксама тут ёсць першае велакафэ, дзе заўсёды чакаюць і вітаюць веласіпедыстаў. Адгэтуль, зручна седзячы на схілах катлавана возера, ідэальна назіраць за заходам, калі сонца садзіцца за хатамі.

Наогул, гэты маршрут можна было б скончыць Верхнім горадам, але ўжо цямнела і трэба было згортвацца. Дарэчы, тым, хто цікавіцца гісторыяй, мы рэкамендуем наведаць экскурсіі па мясцовых выбітнасцях.

Ну і напрыканцы Насця паказала нам дарогу да яшчэ аднаго добраахвотніцкага праектуа арганізацыі bikekitchen.by Ён адкрыты з 18:00- 20:00. але актуальны расклад варта заўсёды правяраць на сайце. Гэта грамадскі гараж, дзе можна абслужыць свайго жалезнага каня. Цікава, што па суседстве з гаражом стаіць касцёл Святога Роха. Вось такі кантраст: едзеш па штодзённых справах і трапляеш у гісторыю. 

P1210202.jpg

P1210203.jpg

Атрымалася вельмі займальная экспедыцыя! Дзякуй за гэта табе, Насця!

Хацелася  б яшчэ павіншаваць нашага гіда з мінулым Днём нараджэння і пажадаць ёй поспехаў і шчасця. 

Як заўсёды, наш маршрут можна паглядзець на інтэрактыўнай карце. Тым часам, мы накіроўваемся  ў наступны горад. Усім змазанага ланцуга і напампаваных калёс! 

Вярнуцца да спісу