1
09:00 - 19:00 (MSK)
Пошук па сайте
Вобласць / Рэгіён:
Медыцынскія профілі:
Медыцынскія паслугі:

Прыгожыя месцы Гродна, да якіх можна дабрацца на веласіпедзе

Прыгожыя месцы Гродна, да якіх можна дабрацца на веласіпедзе

26.06.2017

Турыстычны гід VETLIVA працягвае цыкл велаэкспедыцый па гарадах Беларусі. Мы ўжо праехалі па ГомеліМагілёвуВіцебску і Мінску, а сёння мы ў новым горадзе..

Мы ў Гродне! Нашу экспедыцыю суправаджае Іван - панарамны фатограф, а таксама сертыфікаваны фатограф Google. Наш гід вельмі любіць шукаць новыя месцы не толькі для здымкаў, але і проста для сябе. Іван паабяцаў паказаць нам клёвыя месцы побач з польскай мяжой, таму папрасіў узяць пашпарты, таму што ў памежнай зоне без іх не абысціся. Іван таксама папярэдзіў нас узяць флешку пабольш - бо наперадзе нас чакала шмат прыгожага і цікавага! Мы сабралі ровары, напампавалі колы і адправіліся ў прыгоды.

дарога да форта №4

Іван выбіраў месцы за горадам, бо не любіць катацца ў асяроддзі, непрызначаным для вела руху. Ён сказаў, што дарожак у Гродна вельмі мала, бардзюры не заніжаныя, што вельмі ўскладняе паездку на ровары. Таму мы і адправіліся за мяжу горада.

Адлегласць да першага пункту склала 7 кіламетраў. У гэты час мы пагаварылі аб веларуху і жыцці ў Гродне ў цэлым. Іван сам з раённага горада, аднак застаўся ў Гродне з-за атмасферы і культуры горада.

Мы накіроўваліся да Форта нумар 4. Як паведаў Іван, гэты форт захаваўся лепш за ўсіх. У цэлым, вакол Гродна на адлегласці 10 кіламетраў адзін ад аднаго размешчана 13 фартоў, якія былі прызначаныя для аховы межаў СССР. Гэтыя бетонныя збудаванні, укапаныя у зямлю, з сістэмай праходаў і складамі са зброяй мелi ролю абаронных фарпостаў.

форт №4

Так як мы не збіраліся ехаць у цэнтр горада, вырашылі самі спытаць пра любімыя славутасці Гродна, якія абавязкова трэба наведаць. Іван адразу ўспомніў Фарны касцёл. Нам пашанцавала і мы трапілі на ранішнюю службу і ўбачылі, які ён унутры( усярэдзiне). Акрамя таго, ён успомніў пра лютэранскую кірху і пешаходную вуліцу. Наогул, жывучы доўга ў такім месцы, да такіх славутасцях ўжо ставішся, як да належнага, і не заўважаеш гэтага. Пра іх мы пагаворым крыху пазней. А зараз вернемся да паездкі.

форт №4

Каля фартоў размешчаны і іншыя будынкі, якія забяспечвалі iх працу. Форт размешчаны на ўзвышшы: з аднаго боку - лес, а з другога, з боку Польшчы, раней было поле, якое зараз зарасло і яго практычна не відаць. Да форта можна падабрацца і на машыне, але мы раім ўсё ж прыехаць сюды менавіта на ровары. Паветра тут найчыстае, вакол вельмі прыгожы лес. Плюс ёсць узвышэннi, якія трохі трэніруюць вас і дапамогуць трымаць арганізм у тонусе, а таксама спускі, з якіх можна нядрэнна скаціцца.

Зусім нядаўна ў форт можна было зайсці і пагуляць па ім. Аднак цяпер усё змянілася: ўсталявана жалезная дзвер, усе магчымыя пункты пранікнення зычыненны і унутр не трапіць. Аднак нішто не перашкаджала разгледзець форт звонку, ён і без таго вельмі ўражлівы і цікавы. Тут ёсць выемкі для кулямётчыкаў і боепрыпасаў, масіўны жалезны дот з байніцамі.

форт №4

Дарэчы, дот перажыў дзве вайны і захаваўся ў выдатным стане, хоць у свой час быў падвергнуты масіўнай бамбёжцы.

форт №4

Гэты форт быў пабудаваны як частка ўмацаванняў Гродзенскай крэпасці. Яе ўзвядзенне пачалося ў канцы XIX стагоддзя. IV форт закрываў паўднёва-заходні фронт крэпасці. Зараз гэта побач з сучаснай вёскай Стрэльчыкі Гродзенскага раёна. Да дзяржаўнай мяжы з Польшчай каля трох кіламетраў. Баі пад Гродна пачаліся ў жніўні 1915 года. Перад адступленнем расійскіх войскаў быў аддадзены загад аб падрыве усіх умацаваных пазіцый крэпасці. Не паспелі знішчыць толькі форт IV.

Прыйшоў час працягваць шлях. Пакуль мы ехалі і гаманілі, на дарозе паказалася машына памежнікаў. Нас спынілі і папрасілі прад'явіць пашпарты. Іван сказаў, што мы журналісты і ездзім па Беларусі, памежнікі, пабачылi фотаапараты, паверылі і пусцілі нас далей. Мы выехалі, да мяжы, мяркуючы па навігатару, заставалася 2 кіламетры. А вакол, куды не паглядзі, паля - як на застаўцы ў Windows XP. Вось, пераканайцеся самі.

прыгожыя паля

Дарэчы, менавіта ў Гродне, нам нарэшце пашанцавала з надвор'ем. У адрозненне ад хмурнага надвор'я ў Магілёве ці ў Віцебску, як вы памятаеце па папярэдніх артыкулах, тут было сапраўднае лета.

Кіламетры ішлі: мы ўжо пераадолелі каля 10. Сонца рухалася да заходу, і мы пачалі разумець, чаму Іван прывёў нас менавіта сюды. Праз пару гадзін сонца сядзе перад намі, над бязмежнымі палямі, і мы атрымаем ідэальныя здымкі.

Цікавы факт: усе экспедыцыі былі арганізаваны нашымі гідамі з улікам сваіх інтарэсаў. Дзіма з Гомеля любіў чай і выбіраў месцы, ідэальныя для чайных цырымоній на прыродзе. Арцём з Магілёва таксама быў фатографам, таму і месцы былі выбраны, зыходзячы з гульні святла і цені. Насця з Віцебску - чалавек тонкай душэўнай арганізацыі і высокадухоўная асоба, таму вазіла яна нас па цэрквах і храмах, па пешаходным вулачках і паказвала цікавыя графіці. Цікава, якi маршрут склалі вы?

дарога да фальварка тызенгауза

дарога да фальварка тызенгауза

Паля змяніліся дачамі - і мы апынуліся ў новым месцы. Гэта фальварак Тызенгаўза. Іван тут часта робіць сустрэчы з калегамі-фатографамі. І часам прыязджае сюды на ровары.

фальвак тызенгауза

фальвак тызенгауза

Асаблівасць гэтай сядзібы ў тым, што яна з'яўляецца старадаўнім маёнткам, якi быў пабудаваны яшчэ ў XVI стагоддзі. Найбольшую папулярнасць сядзіба набыла ў XVIII стагоддзі, калі належала Антонію Тызенгаўзу. Ён быў мецэнатам і прадпрымальнікам, займаўся будаўніцтвам шматлікіх будынкаў. З яго лёгкай рукі, пачаўся росквіт сядзібнага комплексу. І менавіта ў яго гонар сядзіба і была названая.

фальвак тызенгауза

Да заходу сонца заставалася яшчэ 2 гадзіны, і нам трэба было дабрацца да горада, пакуль не сцямнела. Па дарозе мы бачылі вадзяны млын, вельмі добра захаваны. Як сказаў Іван, іх захавалася нямала вакол горада, аднак толькі гэты ў такім стане.

Юбілейнае возера

Крыху далей нас чакала Юбілейнае возера – аблюбаванае месца адпачынку ўсіх жыхароў Гродна. Тут можна і закат сустрэць, і пракаціцца, і проста адпачыць: побач лес і роўныя дарожкі, для прыемнай вела прагулкi.

А зараз вернемся да славутасцяў, якія параіў наведаць Іван.

Фарны сабор

фарны сабор

Касцёл святога Францыска Ксаверыя заснавалі яшчэ ў XVII стагоддзі езуіты. Гэты будынак ўваходзіў у склад езуіцкага кляштара, менавіта таму доўгі час яго таксама называлі езуіцкім. Будаўніцтва касцёла працягвалася каля 100 гадоў, а сам храм знаходзіцца ў Гродне вось ужо на працягу больш за 300 гадоў. Нішто не зламала яго за гэтыя гады, ён захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе.

Лютэранская кірха

лютэранская кiрха

У 1793 годзе ў Гродне з'явілася кірха - гэта царква лютэранскага веравызнання. Дзесяцігоддзем раней у горад, па запрашэнні гродзенскага старасты, прыехалі лютэране з Германіі, якія павінны былі адкрыць тут каралеўскія мануфактуры.

Для набажэнстваў прыхаджане перабудавалі ў кірху трохпавярховы будынак былой карчмы, якое суполцы падарыў кароль Станіслаў Аўгуст. Цалкам будаўнічыя працы завяршыліся толькі ў 1843 годзе. Побач з царквой з'явіліся першыя лютэранскія могілкі, пазней - званіца з гадзінамі. У храме адкрылася школа евангелістаў.

Дзень падышоў да канцу, і нам трэба развітвацца з вамі. Убачымся ў Брэсце, дзе вас чакае Брэсцкая крэпасць, вяслярны канал і цікавы гід Дзіма.

Як заўсёды, трэк вела экспедыцыі можна знайсці на нашай інтэрактыўнай карце.

 

Вярнуцца да спісу