27.03.2018

турызм беларусь

У 2018 годзе ў Беларусі збіраюцца распрацаваць турыстычны брэнд краіны. Конкурс на распрацоўку брэнда павінен пачацца ў красавіку, а ўжо ў чэрвені адбудзецца народнае галасаванне, па выніках якога эксперты выберуць фіналістаў і пераможцу.

На сённяшні дзень праведзена даследаванне, рэспандэнтамі якога выступілі замежныя грамадзяне і мясцовыя жыхары. Па выніках апытання самымі папулярнымі рэчамі, якія прыходзяць на розум пры згадванні Беларусі сталі: прырода (36%), бульба / дранікі, гасціннасць, чысціня і парадак.

Амаль палова апытаных выказалі меркаванне, што менавіта зялёны колер адлюстроўвае Беларусь. Зубр, па выніках даследавання, стаў самымі папулярным сімвалам краіны.

Акрамя таго, эксперты праекта «Падтрымка ўстойлівага турызму ў Беларусі» вылучылі свае блокі, якія, на іх думку, дапамогуць развіццю турызму ў краіне, сярод іх: біяразнастайнасць флоры і фауны, багатая культурная спадчына, разнастайнасць адпачынку ў Беларусі.


Вярнуцца да спісу