09:00 - 19:00 (MSK)
Пошук па сайте
Вобласць / Рэгіён:
Медыцынскія профілі:
Медыцынскія паслугі:

ІНФАТУРЫ АД VETLIVA

ІНФАТУРЫ АД VETLIVA

27.09.2022

ІНФАТУРЫ АД VETLIVA Цыкл з пяці інфармацыйна-рэкламных тураў «Запаведны напеў Белай Русі», арганізаваны VETLIVA у жніўні-верасні 2022 года для нашых карпаратыўных кліентаў, паспяхова скончыўся пятым турам у нацыянальным парку «Белавежская пушча». Удзельнікі інфатураў пазнаёміліся з магчымасцямі нацпаркаў па арганізацыі на іх базе буйных карпаратыўных мерапрыемстваў (турзлёты, канферэнцыі і інш.), а таксама групавых і індывідуальных экскурсійных праграм. Адкрыўся цыкл інфатураў «Запаведны напеў Белай Русі» у Бярэзінскім біясферным запаведніку. Галоўнай падзеяй першага інфатура стаў фэст «А мы любім мёд» – госці адсвяткавалі Мядовы Спас дэгустацыяй экалагічна чыстага мёду ад лепшых пчаляроў запаведніка. Другі інфатур адбыўся ў нацыянальным парку «Прыпяцкі» і быў прымеркаваны да міжнароднага фэсту этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Далей эстафету прыняў нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», у якім прайшоў інфатур «Прыродная мазаіка». Чацвёрты инфатур адбыўся ў нацыянальным парку «Нарачанскі». Госці наведалі Парк рэдкіх раслін, аптэкарскі сад, прыродны комплекс «Блакітныя азёры». Галоўнай падзеяй апошняга інфатура стаў удзел у святочных мерапрыемствах фэсту « Гук высакароднага аленя . Праект «Запаведны напеў Белай Русі» быў арганізаваны найбуйнейшым дзяржаўным тураператарам РУП «ЦЭНТРКУРОРТ » у рамках рэалізацыі Дзяржпраграмы «Беларусь гасцінная на 2021-2025 гады». Інфармацыйную падтрымку праекта зрабіў тэлеканал СТВ. Заказаць экскурсійную праграму ў #нацпаркі Беларусі можна на сайце vetliva.by і па кароткім нумары 7172 (даступна для ўсіх мабільных аператараў Беларусі). Дажынкi-2022» у Стоўбцах! Запрашаем усіх ахвотнікаў паехаць з намі на свята «Дажынкi-2022» у Стоўбцы! «Дажынкi» – гэта рэспубліканскі фэст, што ўпадабаўся жыхарамі і гасцямі Беларусі, які праводзіцца пачынальна з 1996 года. У 2015 годзе фармат правядзення свята быў зменены, і з гэтага часу свае «Дажынкi» святкуюць у кожнай вобласці. Сталіцай свята хлебаробаў Мінскай вобласці 24 верасня стануць Стоўбцы. Раённыя і абласныя ўлады прарабілі вялікую працу, каб да святочнага дня абнавіць наяўную ў горадзе інфраструктуру. Адчыніць свае дзверы новы кінатэатр, які можа стаць адным з сімвалаў Стоўбцаў, бо ён пабудаваны па індывідуальным праекце, аналагаў якому больш няма ў Беларусі. Таксама гараджанам ужо спадабалася добраўпарадкаваная зона ля возера, дзе абнавілі востаў, пляж, зрабілі набярэжную, уладкоўваюць фантан. Яшчэ жыхары Стоўбцаў абавязкова ацэняць зручнасць з'яўлення аб'язной дарогі, якая істотна разгрузіць аўтамабільны рух у цэнтры горада. У святочнай праграме «Дажынак»: атракцыёны для дзяцей, анімацыя, вялікі канцэрт, у якім возьмуць удзел: - Вікторыя Алешка - Жанэт - Арт-гурт «Беларусы» - Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» і іншыя артысты. Кульмінацыяй свята стане канцэрт зоркі расійскай эстрады Стаса П'ехі. І скончыцца фэст феерверкам і дыскатэкай! Запрашаем усіх за яркімі эмоцыямі на свята-фэст «Дажынкi-2022» у Стоўбцы! Выезд адбудзецца пры фармаванні групы ад 30 чалавек. Папярэдняе браняванне абавязковае па нумары +375 29 140-98-59 Наталля Кошт паездкі па маршруце «Мінск-Стоўбцы-Мінск» 50 рублёў. 24.09.2022 у 13:15 сустракаемся каля вежы з гадзіннікам вул. Кірава д.1. Выезд з Мінска ў 13:30, арыентацыйны час вяртання – 23:30. Падарожжа можна забраняваць па нумары +375 29 140-98-59 Наталля Дэталёвы план мерапрыемства – у каруселі. Да сустрэчы на «Дажынках»!

Вярнуцца да спісу