16.01.2023

Напярэдадні Старога Новага года каманда "VETLIVA" адправілася на Пастаўшчыну – яркага прадстаўніка беларускага Паазер'я з багатым прыродным ландшафтам, экалагічна чыстымі водамі, гаючым паветрам, найпрыгажэйшай прыродай, размешчанага на зліцці дзвюх прыродаахоўных зон возера Нарач і Браслаўскіх азёр.
Таксама звяртаем Вашу ўвагу на асартымент тураў, экскурсійных праграм па дадзеным рэгіёне на нашым сайце, у тым ліку экатураў і гастратураў у Нацыянальныя паркі Беларусі:

2-дзённыя туры "Запаведны напеў Белай Русі":


* Нацыянальны парк  "Белавежская пушча " глядзець падрабязную праграму

* Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры " глядзець падрабязную праграму

* Нацыянальны парк "Прыпяцкі " глядзець падрабязную праграму

* Нацыянальны парк "Нарачанскі " глядзець падрабязную праграму

* "Бярэзінскі біясферны запаведнік "глядзець падрабязную праграму

1-дзённыя туры "Запаведны напеў Белай Русі":

* Нацыянальны парк "Белавежская пушча" глядзець падрабязную праграму

* Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры " глядзець падрабязную праграму

* Нацыянальны парк "Прыпяцкі " глядзець падрабязную праграму

* Нацыянальны парк " Нарачанскі " глядзець падрабязную праграму

* "Бярэзінскі біясферны запаведнік " глядзець падрабязную праграму



Незгладжальнае ўражанне на наведвальнікаў пакінула гасціннасць Пастаўскага раёна, а менавіта – наведванне маёнтка Зюзі Паазерскага ў в.Азяркі.
Забавы зімовых святаў ураджваюць турыстаў и звязаны з загадкавым персанажам Зюзі, які пасяліўся ў беларускім Паазер'і  ў в. "Зюзева аколіца" спартыўна-турыстычнага комплексу "Азёркі".
Цікавасць да персанажа Зюзі не выпадкова і сыходзіць сваімі каранямі ў язычнiцтва:
"Даўным-даўно жыў на беларускіх землях Зюзя. І быў ён, нягледзячы на пацешнае імя, зусім не мілым персанажам, а важным і грозным. Як ніяк – найстаражытны Бог зімы і холаду. За сілу яго шанавалі, нярэдка называючы Зюзей Паазерскім, так як жыў ён у самых марозных, водных і халодных землях. У снежні з'яўляўся ён людзям у вобразе маладога, моцнага мужчыны з доўгай белай барадой, да лютага – ператвараўся ў сівавалосага старца. Зрэшты, мог Зюзя і зусім лысым дзедам прыкінуцца. Валодаў Зюзя чароўнай булавой, а часам і кіем. Варта было стукнуць ім разок па зямлі, і налятала завея, наступалі лютыя маразы. Па снезе басанож хадзіў, апрануўшыся ў доўгае белае футра. Мог зайсці і ў вёску. Такога госця належыла сустрэць з павагай і пачаставаць. Інакш чакае сялян халодная, доўгая і прамерзлая зіма"
Цікава, што ўпадабаны не толькі беларускім, але і замежным гасцям персанаж Зюзі жыве не толькі ў Паазер'і. Палескі Зюзя пасяліўся ў лесе Нацыянальнага парку "Прыпяцкі " ў сафары-парку.
Пасля гасціннасці Зюзі Паазерскага каманда  "VETLIVA " адправілася на пешую экскурсію па славутасцях г.Паставы. І, вядома ж, наведала самае сэрца г. Паставы - палац Тызенгаўза.
Палац Тызенгаўза - помнік архітэктуры класіцызму. Будаўніцтва было пачата па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака ды ва 2 палове XVIII ст. Антоніем Тызенгаўзам – уладальнікам Паставаў. Цяпер у будынках палаца знаходзяцца аддзяленні гарадской бальніцы, а таксама музей з багатай калекцыяй экспанатаў.
Падабраць цікавыя маршруты, а таксама забраніраваць і аплаціць анлайн размяшчэнне ў Віцебскай вобласці (гасцініцы, аграсядзібы, дамы адпачынку, гасцявыя дамы, апартаменты) зручна і проста на нашым сайце.

Жадаем усім заставацца здаровымі, шчаслівымі, адкрываць новае і ўражвацца ад нязведанага!

Вярнуцца да спісу