21.03.2019

Андрэй Гаеў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, расказаў, што да канца года плануецца перагледзець межы трох абласцей Беларусі. Змены датычацца Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Як растлумачыў спецыяліст, межы абласцей усталёўваліся яшчэ ў 1950 годзе згодна з планава-картаграфічнымі матэрыяламі, якія меліся на той момант. Некалькі гадоў таму было заўважана, што прыкладна 30-40 % працягласці мяжы складана апазнаць і без спецыяльных прыбораў іх цяжка заўважыць на мясцовасці. Дадзеныя былі прадстаўлены кіраўніку дзяржавы. Пасля быў атрыманы яго дазвол на занясенне змен.

Да канца года плануецца завяршыць фарміраванне тэхнічнай дакументацыі і пасля ўжо вырашаць арганізацыйныя пытанні.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''