18.04.2017

Даводзілася Вам калі-небудзь бачыць на свае вочы суперкампутар? Ці, быць можа, Вы жадаеце даведацца, як працуе праграма "разумная паркоўка"? Ці Вы з'яўляецеся прыхільнікам навінак тэхнікі і марыце патрымаць у руках флагманскія смартфоны перад тым, як тыя паступяць у свабодны продаж, а таксама пабываць у "доме будучыні"?

Выстаўка "ТІБО-2017", якая сёння пачнецца ў Мінску, дазволіць любому ахвотніку зазірнуць за кулісы тэхнічнага прагрэсу!

ТІБО - гэта адзін з буйнейшых міжнародных форумаў па тэлекамунікацыях, інфармацыйным і банкаўскім тэхналогіям. Прычым буйнейшым ён лічыцца не толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД і Балтыі. Звыш за 100 вядомых кампаній з 17 краін (у тым ліку Германіі, Польшчы, Кітая, Японіі і ЗША) прадставяць свае перадавыя дасягненні і інавацыйныя прадукты. Сярод удзельнікаў - вядучыя аператары мабільнай сувязі і брэнды, якія вырабляюць ультрасучасныя смартфоны.

У межах форума будуць узнагароджаны пераможцы прэстыжнай інтэрнэт-прэміі "ТІБО-2017" і конкурсу "Belarus ICT Start-up Award". На форуме таксама будуць прадстаўлены апошнія дасягненні робататэхнікі - спаборніцтвы робатаў і прадэманстраваны калекцыйныя маркі.

Форум праходзіць з 18 па 21 красавіка ў будынку футбольнага манежа, размешчанага на праспекце Пераможцаў, 20/2, Мінск, Беларусь. Афіцыйнае адкрыццё выстаўкі пачнецца ў 12.00.

Вярнуцца да спісу