28.07.2022

Успамінаем як гэта было - удзел у такіх знакавых мерапрыемствах хочацца ўспамінаць зноў і зноў. Бо ў гэтыя дні, роўна месяц таму Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ЦЭНТРКУРОРТ» узяло ўдзел у IX форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, на якім адбылася прэзентацыя адзінага ў Беларусі сэрвісу анлайн-браніравання і аплаты турыстычных паслуг VETLIVA. На нашай выставачнай пляцоўцы, у цэнтры горада Гродна на Савецкай плошчы, нашы калегі-ўдзельнікі пазнаёмілі гасцей з інфраструктурай, асаблівасцямі, сэрвісам і магчымасцямі санаторыяў, аздараўленчых комплексаў, нацыянальных паркаў і запаведнікаў, аграсядзібаў і гасцініц, са славутасцямі нашый краіны. На форуме была прадстаўлена прадуктовая лінейка «Кактэйль падарожжаў» і лінейка пакетаў паслуг «Пад ключ». А таксама на форуме нашы госці ўзялі ўдзел у бяспройгрышнай латарэі і набылі паслугі па наступных кірунках: ● санаторыі, аздараўленчыя комплексы; ● гасцініцы, сядзібы, базы адпачынку; ● экскурсіі і шматдзённыя туры; ● нацыянальныя паркі і запаведнікі; ● трансфер, страхоўка, авія і чыгуначныя квіткі. Выставу наведалі афіцыйныя асобы і дэлегацыі рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Давайце яшчэ раз успомнім гэтыя дні, напоўненыя энергіяй і пазітывам. Дзякуем Яўгену за прадстаўленае фота і відэа. Твой кожны кадр — гэта маленькая гісторыя, якую хочацца пражываць зноў і зноў. Яўген - фатограф з адменным творчым бачаннем, фатаграфуе вяселлі, сем'і, хрэсьбіны, дні народзінаў, юбілеі, мерапрыемствы розных фарматаў. Вось і нашае мерапрыемства ён змог перадаць, а мы дзелімся фота/відэа справаздачай з вамі.

Вярнуцца да спісу