09.08.2022

20 жніўня ў аграгарадку Ляскавічы пройдзе ўжо сёмы па рахунку Міжнародны фэстываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся-2022». Арганізатары запланавалі шмат актыўнасцяў і забавак. Калі: 20 жніўня 2022 года Дзе: Нацыянальны парк «Прыпяцкі» (аграгарадок Ляскавічы, Петрыкаўскі р-н, Гомельская вобл) Колькі: бясплатна Кантакты: npp.by Дадатковая інфармацыя: адлегласць ад Мінска ~253 км Пра фэстываль «Кліч Палесся» Праграма фэстывалю «Кліч Палесся-2022» у Ляскавічах: • выступ прафесійных і аўтэнтычных калектываў; • праца інтэрактыўных пляцовак; • майстар-класы ад рамеснікаў; • прэзентацыя падворкаў «Палескі кірмаш»; • конкурс прыгажосці і грацыі «Палеская прыгажуня»; • гала-канцэрт адкрытага конкурсу «КаверХорШоу»; • інтэрактыўная пляцоўка «Партызанскі край»; • этна-фэст і рыцарскія баі; • воднае флайборд шоў; • разнастайныя гульні і атракцыёны; • дыскатэка; • святочны феерверк.

Вярнуцца да спісу