15.11.2018 Мінск

З 1 снежня 2018 гада ў продаж паступіць «карта госця», з якой турысты і ўдзельнікі Гульняў атрымаюць асаблівыя бонусы.

Карта прадаставіць магчымасць наведаць са зніжкай большасць музеяў і культурных комплексаў Мінска на працягу 2 тыдняў Еўрапейскіх гульняў. Акрамя гэтага, уладальнікі карты змогуць пабываць у аквапарку і заапарку па асобых цэнах, атрымаць бонусы ў розных кавярнях і рэстаранах і набыць тавары з адмысловага спісу са зніжкай. Пад «ўплыў карты» патрапяць больш за 200 забаўляльных аб'ектаў сталіцы.

У адрозненне ад VIP-карт і карт класа «Прэміум», па якіх наведваннем шматлікіх аб'ектаў бясплатнае, «Карта госця II Еўрапейскіх гульняў» прадастаўляе толькі зніжкі і бонусы.


 Заснавана на матэрыялах tio.by

Вярнуцца да спісу