09.11.2018 Мінск

Грандыёзныя II Еўрапейскія гульні ўжо не проста доўгачаканае спартыўная падзея: гэта яшчэ і магчымасць для гасцей перасекчы беларускую мяжу без наяўнасці візы!

З білетам на Еўрагульні з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 года госці з 74 краін свету могуць уехаць у Беларусь пры наяўнасці дзейнага пашпарта, страхавога поліса і сумы ў 20 еўра на кожны дзень знаходжання ў краіне. Віза пры гэтым не спатрэбіцца, пра што заявіў Максім Кошкалда, начальнік упраўлення па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».

Хоць квіткі на II Еўрапейскія гульні паступяць у продаж з 1 снежня, ужо агучаныіх папярэдні кошт. Самы танны білет абыдзецца беларусам у 5 BYN (або жа 2 еўра для іншаземцаў). Самы ж дарагі білет дастанецца жыхарам краіны за 50 BYN (адпаведна, 20 еўра для гасцей Беларусі). Цэны на квіткі цырымоній адкрыцця і закрыцця стануць вядомыя ў хуткім часе.

Нагадаем, што II Еўрапейскія гульні адбудуцца ў Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Будуць задзейнічаны 12 спартыўных аб'ектаў. Спартсмены будуць спаборнічаць за 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту, а тым часам Беларусь чакае прыняць у сябе больш за 400.000 атлетаў з 50 краін свету.

Адказы на любыя пытанні, якія вас пытанні з нагоды II Еўрапейскіх гульняў вы можаце знайсці прама тут: VETLIVA ўжо паклапаціўся пра ўсё за вас! 

Заснавана на матэрыялах sputnik.by

Вярнуцца да спісу