30.05.2019 Мінск

Засталося менш за месяц да галоўнай спартыўнай падзеі 2019 года - II Еўрапейскіх гульняў 2019 у Мінску. Алімпійскі агонь - сімвал хуткіх спартыўных падзей - 3 мая адправіўся ў доўгі шлях да Мінска з Рыма. Полымя ўжо перасекла мяжу Беларусі і дасягнула Мірскага замка, дзе нядаўна прадставілі ўзнагародныя і памятныя медалі другіх Еўрапейскіх гульняў.

Праграма II Еўрапейскіх гульняў у Мінску

21 чэрвеня адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця Еўрапейскіх гульняў, якая абяцае быць вельмі цікавай і запамінальнай. У гэты ж дзень пачнуцца і самі спаборніцтвы. Спартсмены будуць змагацца ў 15 відах спорту.

Графік змаганняў выглядае так:

  • Стральба з лука - з 22 па 27 чэрвеня ўключна

  • Дынамічная лёгкая атлетыка - 23, 25, 26, 28 чэрвеня

  • Бадмінтон - з 24 па 30 чэрвеня ўключна

  • Баскетбол 3*3 - з 21 па 24 чэрвеня ўключна

  • Пляжны футбол - з 25 па 29 чэрвеня ўключна

  • Бокс - з 21 па 26 чэрвеня і з 28 па 30 чэрвеня ўлучна

  • Веславанне на байдарках і каноэ - з 25 па 27 чэрвеня ўключна

  • Веласіпедны спорт. Шаша - з 22 і 23 чэрвеня

  • Веласіпедны спорт. Трэк - з 27 па 30 чэрвеня ўключна

  • Мастацкая гімнастыка і акрабатыка - 22 і 23 чэрвеня

  • Скачкі на батуце - 24 і 25 чэрвеня

  • Скачкі на батуце і аэробіка - 24 і 25 чэрвеня

  • Спартыўная гімнастыка - 27, 29, 30 чэрвеня

  • Дзюдо - з 22 па 25 чэрвеня ўключна

  • Каратэ - 29 і 30 чэрвеня

  • Самба - 22 і 23 чэрвеня

  • Кулявая стэндавая стральба - з 22 па 28 чэрвеня ўключна

  • Настольны тэніс - з 22 па 29 чэрвеня ўключна

  • Барацьба - з 25 па 30 чэрвеня ўключна

30 чэрвеня адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця, дзе абвесцяць вынікі і ўзнагародзяць пераможцаў.

Квіткі на цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама на самі спаборніцтвы па кожным відзе спорту можна купіць на сайце VETLIVA. Для замежных турыстаў будзе зручна набыць спецыяльны пакет на Еўрапейскія гульні, у які апроч квітка на змаганні ўключана пражыванне, харчаванне і карта госця, якая дазволіць наведаць самыя цікавыя музеі Мінска са зніжкай.

VETLIVA папярэджвае: Не губляйце квіток на спаборніцтвы! Згублены квіток не падлягае аднаўленню. Пашкоджаны квіток можна аднавіць у любой з кас на спартыўных аб'ектах і ў Галоўным білетным цэнтры.

Як прыехаць на II Еўрапейскія гульні ў Мінску?

Геаграфічнае становішча сталіцы Беларусі, Мінска, дазволіць дабрацца з любой кропкі Еўропы, Блізкага Усходу і Цэнтральнай часткі Расіі ўсяго за 3 гадзіны!

Каб прыехаць у Беларусь на Еўрапейскія гульні скарыстайцеся:

  • Аэрапортам. У Мінск вас могуць даставіць 60 прамых авіярэйсаў з розных кропак свету. Дарога ад аэрапорта да цэнтра Мінска займае каля гадзіны.

  • Цягніком. Цягнік даставіць вас прама ў цэнтр горада на Цэнтральны чыгуначны вакзал. Побач знаходзіцца станцыя метро пл. Леніна.

  • Аўтобусам. Аўтобус давязе вас да Цэнтральнага аўтавакзала, які суседнічае з чыгуначным і станцыяй метро пл. Леніна.

  • Аўтамабілем. Ад мяжы да Мінска вы можаце дабрацца ўсяго за 3,5 гадзіны. Плата за праезд па платных дарогах для легкавых аўтамабіляў адменена з 10.06.2019 па 10.07.2019.

VETLIVA нагадвае: Калі вы збіраецеся наведаць Беларусь, скарыстаўшыся магчымасцю бязвізавага ўезду, уважліва прачытайце ўмовы бязвізу для замежнікаў.

Правілы наведвання спаборніцтваў

Другія Еўрапейскія гульні ў Мінску - значная падзея ў свеце спорту. Таму будзьце гатовыя да вялікай колькасці людзей і прыязджайце на мерапрыемствы загадзя.  Стадыёны, дзе будуць праходзіць змаганні, будуць адкрыты за 1,5 - 2 гадзіны да пачатку спаборніцтваў. Нудзіцца не прыйдзецца! Побач са спартыўнымі комплексамі будуць арганізаваны фудкорты, фотазоны з талісманам Гульняў, забаўкі і кропкі продажаў з фірмовымі сувенірамі.

Што НЕЛЬГА праносіць з сабой на спартыўны аб'ект:

  • Шкляную і іншую тару ёмістасцю больш за 0,5 літра

  • Прадукты харчавання і напоі, уключаючы алкагольныя. Выключэнне складае харчаванне для груднога дзіцяці, калі яно наведвае мерапрыемства з бацькамі.

  • Парасоны даўжынёй больш за 25 см у зачыненым выглядзе

  • Любых жывёл акрамя сабак-павадыроў. Для праходу з апошнімі неабходна мець пры сабе дакументы, якія пацвярджаюць статус жывёлы.

  • Лекі больш за 1 упакоўку і больш 3 найменняў

Азнаёміцца з поўным пералікам забароненых прадметаў і рэчываў можна на афіцыйным сайце Еўрапейскіх гульняў.

Дзе купіць квіткі на II Еўрапейскія гульні і колькі яны каштуюць?

Квіткі на Еўрапейскія гульні 2019 можна купіць у касах спартыўных аб'ектаў і ў іншых месцах, але лягчэй зрабіць гэта не выходзячы з хаты на сайце VETLIVA! Вы можаце купіць як проста квіток на цырымонію адкрыцця, закрыццё ці спаборніцтвы па віду спорту, яукі цікавіць вас больш за ўсё, так і пакет, што ўключае пражыванне, харчаванне і карту госця.

Падарунак ад VETLIVA: усім, хто набыў квіток на Еўрапейскія гульні 2019 у Мінску, дорым наведванне музея «Краіна Міні» бясплатна!

У спецыяльных раздзелах сайта вы знойдзеце ўсю неабходную інфармацыю пра паслугі:

  • Квіткі без пражывання можна купіць тут. Кошт квіткоў вар'іруецца ад 29 да 259 беларускіх рублёў

  • Квіткі з пражываннем, харчваннем і картай госця, прадстаўлены тут. Іх кошт вар'іруецца ад 250 да 920 беларускіх рублёў

Спяшайцеся! Чым менш застаецца часу да Еўрапейскіх гульняў, тым хутчэй раскупляюцца квіткі!


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''