21.02.2019

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра дазвол на бязвізавы ўезд на тэрыторыю краіны ўсім удзельнікам II Еўрапейскіх гульняў, афіцыйным прадстаўнікам спаборніцтваў, арганізатарам і іншым спецыялістам у перыяд з 20 мая па 10 ліпеня 2019 года, а таксама замежным турыстам у перыяд з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 года пры прад'яўленні акрэдытацыйных картак ці квіткоў на спартыўныя змаганні.
Для ахвотнікаў пагасцяваць у Беларусі даўжэй, нагадваем, што тэрміны бязвізавага ўезду вар'іруюцца ад 10 дзён да 90 дзён для прадстаўнікоў розных краін. Падрабязней пра ўмовы ўезду без візы на тэрыторыю Беларусі і максімальна дапушчальныя тэрміны знаходжання па кожнай краіне чытайце ў нашым спецыяльным раздзеле.

Вярнуцца да спісу