27.07.2017

Не за гарамі 73 гадавіна вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама свята дня горада "Бярэсце - 2017". Мы распавядзем пра самыя цікавыя мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у Брэсце з 27 па 30 ліпеня.

28 ліпеня. У пятніцу Вас чакае фэст "Аблокі свежага малака", дзе хэдлайнерам выступае група "Без билета".

29 ліпеня. Вы не чулі пра айсшток? Тады настойліва рэкамендуем наведаць Кубак Усходняй Еўропы па гэтым відзе спорту, які будзе праходзіць з 10.00 у гарадскім парку 29 ліпеня. На крыху пазнейшы час запланавана ўрачыстае адкрыццё свята - у 12.00. У гарадскім парку пройдуць адзін за адным два фэсты - фэст фарбаў і фэст кветак.

На пешаходнай Савецкай вуліцы пройдзе шоў двайнікоў і выступіць J:Морс. У 20.00 у "Вікторыі" будуць цешыць людзей новымі песнямі Стас П’еха, NaviBand і Песняры. Завершыцца асноўны святочны дзень у 23.00 феерверкам.

30 ліпеня. Вас чакаюць два найцікавых мерапрыемствы - фэст двайнят і фэст кветак.

Асобны сюрпрыз чакае аматараў рэканструкцыі і сярэднявечных фэстаў - 29 ліпеня ў вёсцы Скокі адбудзецца рэканструкцыя вызвалення Брэста.

Вярнуцца да спісу