Дзед Мароз з Беларусі апынуўся на 1 месцы ў спісе навагодніх чараўнікоў СНД!
Дзед Мароз з Беларусі апынуўся на 1 месцы ў спісе навагодніх чараўнікоў СНД!
13.11.2018
18 лістапада 2018 года Дзяды Марозы з краін СНД аб'яднаюцца ў горадзе Вялікі Усцюг, каб запаліць першыя агні навагодняй елкі ў Расіі.
У гонар гэтага аналітычнае агенства «ТурСтат» прадставіла топ-10 мудрых чараўнікоў, які ўзначаліў Дзед Мароз з Беларусі! Аналіз праводзіўся на падставе наведвальнасці рэзідэнцый.
У спіс таксама ўвайшлі Дзяды Марозы з Таджыкістана, Малдовы, Казахстана, Арменіі, Узбекістана, Кыргызстана, Грузіі і Туркменістана.
Чым не падстава наведаць пад Новы Год рэзідэнцыю самага лепшага Дзядулі Мароза?
Заснавана на матэрыялах belta.by