13.11.2019 Гродна

У Гродзенскай вобласці назіраецца рост цікавасці з боку турыстаў-замежнікаў да санаторна-курортнага адпачынку. 10 лістапада набыў моц указ № 300, які дазваляе знаходзіцца ў Беларусі да 15 сутак без афармлення адмысловага дазволу і візы. У пашыраную зону зараз уваходзяць некалькі беларускіх здраўніц. якія да гэтага былі недаступныя для браніравання пуцёвак.

Апроч адпачынку і аздараўленні, замежнікі цікавяцца таксама і славутасцямі Беларусі, а таксама памятнымі месцамі, звязанымі з гістарычнымі асобамі. Яны з задавальненнем наведваюць Аўгустоўскі канал, Навагрудскі і Мірскі замкі, здзяйсняюць экскурсіі па Гродна. Турыстаў цікавяць месцы, дзе бывалі Эліза Ажэшка, Адам Міцкевіч, Чэслаў Немен і інш.

Крыніца фота: https://alfaradon.by/

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''