05.04.2018

фэст экскурсаводаў 2018

21-22 красавіка ў Беларусі ў дзявяты раз пройдзе "Фэст экскурсаводаў", у рамках якога можна будзе бясплатна наведаць разнастайныя экскурсіі.

Ідэя фэста паўстала ў 2009 годзе, з таго часу мерапрыемства праходзіць штогод і збірае тысячы неабыякавых да гісторыі сваёй краіны ўдзельнікаў. Найбольш маштабна «Фэст экскурсаводаў» праходзіць у Мінску, але кожны год да фестывалю далучаюцца абласныя і раённыя цэнтры.

Зарэгістравацца на «Фэст» можна будзе на сайце праекта за некалькі дзён да пачатку экскурсій.


Вярнуцца да спісу