25.11.2019

Папулярнае выданне National Geographic абрала 25 апошніх некранутых, спраўды дзікіх куткоў свету. Сярод славутасцяў, куды эксперты раяць адправіцца вандроўцам у 2020 годзе, апынулася і Белавежская пушча. Лепшай парой для наведвання нацыянальнага парку яны назвалі восень: дрымучы лес асабліва прыгожы ў верасні і кастрычніку.

Апроч беларускай славутасці, у топ патрапілі пустыня Калахары, лясы ў японскай правінцыі Тахоку, горная правінцыя Гуйчжоў у Кітаі, Абу-Сімбел у Егіпце і шматлікія іншыя лакацыі.

Кароткая даведка: Белавежская пушча — жамчужына прыроды Беларусі і ўсёй Еўропы. Гэты старажытны лясны масіў, дзе была адноўлена папуляцыя зубраў, якія цяпер расселены па ўсіх іншых нацыянальных парках нашай краіны. А яшчэ тут жыве беларускі Дзед Мароз, да якога можна лёгка адправіцца ў госці з дапамогай VETLIVA. 



Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''