08.09.2018

У конкурсе часопіса National Geographic Traveler Беларусь прэтэндуе на званне лепшай краіны для агратурызму.

Беларусь у гэтым конкурсе ўдзельнічае ў намінацыі "Агратурызм" і пакуль займае першае месца з 39% галасоў. На гэтую намінацыю прэтэндуюць таксама Бразілія, Італія, Кітай і ЗША, наведвальнікі сайта могуць дадаць свой варыянт адказу.

Наведвальнікі сайта часопіса галасуюць за лепшыя турыстычныя напрамкі сярод самых папулярных відаў адпачынку - National Geographic Traveler Awards 2018. ў 2016 годзе Беларусь ужо станавілася пераможцам у намінацыі "Агратурызм".

Онлайн-галасаванне праходзіць па 5 кастрычніка 2018 года ўключна ў 25 асноўных намінацыях. Турысты выбіраюць лепшыя напрамкі, у тым ліку для сямейнага, пляжнага, экскурсійнага, гарналыжнага, прыгодніцкага і аздараўленчага адпачынку.

Заснавана на матэрыялах: belta.by

Вярнуцца да спісу