Грамадзяне 80 краiнаў могуць прыязджаць у Беларусь без вiзы
Грамадзяне 80 краiнаў могуць прыязджаць у Беларусь без вiзы
10.01.2017 Мінск
Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш як 5 сутак пры ўездзе праз пункт пропуску праз Дзяржаўную граніцу Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў.
У першую чаргу, гэта добранадзейныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі і дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым у адносінах да беларускіх грамадзян.
Для ўезду ў бязвізавым рэжыме неабходна мець:
- дзеючы пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, для выезду за мяжу,
- грашовыя сродкі (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням),
- медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра, што дзейнічае ў Беларусі.
Парадак бязвізавага перамяшчэння не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (гэтыя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).
Дакумент уступае ў сілу ў лютым 2017.