17.06.2019
Кінастудыі Беларусі і Узбекістана дамовіліся пра сумесную працу над фільмам «Айджамол». Кінастужка прымеркавана да 75-ай гадавіны Вялікай Перамогі. Асновай для фільма выступіў дакументальны раман Бухадыра Умарзакава, які расказвае пра простую жыхарку ўзбекскай вёскі, маці трох сыноў. Дзеянне будзе адбывацца ў перыяд з 1935 па 1991 год. Кінастужка заснавана на рэальных падзеях і раскажа пра нялёгкі лёс людзей, якія жылі ў розных краінах, што ўваходзілі ў склад СССР.
У акцёрскі склад увойдуць узбекскія і беларускія акцёры. Прэм'еру фільма плануюць паказаць да Дня Перамогі ў 2020 годзе ў абедзвюх краінах адначасова.
1
2...
476