02.04.2019

На мінулым тыдні адбылася сустрэча намесніка міністра спорту і турызму Беларусі Міхася Краўца з намеснікам міністра спорту і навакольнага асяроддзя Албаніі Адрыянам Камяніцай. Прадстаўнік Беларусі адзначыў, што ў апошнія гады беларусы сталі больш актыўна асвойваць курорты Албаніі, а таму пажадана, каб і грамадзяне Албаніі адкрылі для сябе Беларусь.

На дадзеным этапе адносін з дапамогай спецыялістаў у вобласці маркетынгу, рэкламы і PR-тэхналогій плануецца наладзіць пастаянны абмен інфармацыяй.

Албанія ў сваю чаргу цікавіцца вопытам Беларусі ў сферы будаўніцтва спартыўных аб'ектаў. Маладым грамадзянам Албаніі будзе цікавы спорт, а катэгорыю грамадзян больш сталага ўзросту зацікавяць беларускія санаторыі, культурныя мерапрыемствы і помнікі гісторыі.

Дэлегацыі з Албаніі была таксама прэзентавана інфармацыя пра Еўрапейскія гульні 2019.


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''