21.10.2019 Мінск

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес», прымеркаваная да Года малой радзімы, прайшла 19 кастрычніка ў Беларусі. Былі зацверджаны аб'екты ў кожным рэгіёне нашай краіны, дзе праблема ўборкі смецця найболей актуальная (напрыклад, зоны адпачынку людзей на прыродзе). Рэгіянальныя лясгасы забяспечылі валанцёраў усім неабходным — пакетамі для смецця, а таксама пальчаткамі.

Для школьнікаў, якія прынялі ўдзел у акцыі, былі прадугледжаны сувеніры ў эка-стылі. Акрамя таго, арганізатары заклікаюць усіх валанцёраў, неабыякавых да лёсу прыроды Беларусі, дзяліцца фатаграфіямі з акцыі ў сацсетках (хэштэгі #Чыстылес2019/#Чистыйлес2019). Самыя крэатыўныя з іх будуць размешчаны на сайце Мінлясгаса і афіцыйных супольнасцях арганізацыі ў сацсетках. 

Не так даўно ў Мінску прайшоў плогінг-забег. Цікавасць беларусаў да падобных мерапрыемстваў толькі расце, бо яны дазваляюць зрабіць нашу краіну лепш!

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''