06.09.2021
У вёсцы Зябкі Глыбоцкага раёна збіраюцца ўладкаваць незвычайную сядзібу з клаўнарыўмам для маленькіх артыстаў. Пра гэта расказаў вядомы расійскі цыркавы артыст Мікалай Чалнакоў. Паводле заяўлення мужчыны, ён ацаніў прыгажосць беларускай прыроды, калі наведваў Глыбокае падчас правядзення ў горадзе «Вішнёвага фэсту». Ён так уразіўся прыгажосцю і пейзажамі, што купіў комплекс будынкаў былой школы, выстаўлены на аўкцыён.
Участак размешчаны каля возера Доўгае, самага глыбокага ў Беларусі. Новы гаспадар збіраецца ўладкаваць сядзібу з вялікай паркавай зонай для дзяцей. На тэрыторыі з'явіцца клаўнарыўм, дзе кожнае дзіця зможа прадэманстраваць свае цыркавыя ўменні і адчуць сябе сапраўдным артыстам.
Дарэчы, недалёка ад будучай сядзібы размешчаны яшчэ 2 славутасці раёна: млын, створаны паводле праекта нямецкіх адмыслоўцаў, і будынак чыгуначнай станцыі, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя.
1
2...
487