12.12.2019

Каля 300 каткоў плануецца заліць у Гродзенскай вобласці. Яны з'явяцца поруч са школамі і іншымі ўстановамі адукацыі. Таксама ў рэгіёне будуць дзейнічаць:

  • 44 хакейныя пляцоўкі, 

  • 13 каткоў вялікага памеру (не меней за 12х24 м),

  • 40 лыжных трас (кожная працягласцю не менш за кіламетр).

Застаецца толькі чакаць падыходнага надвор'я. Каткі, якія зальюць каля школ, дапамогуць арганізаваць зімовы вольны час дзяцей, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на азёрах і рэках. Апроч гэтага, пакатацца на каньках традыцыйна запрашаюць лёдавыя палацы Гродна і Ліды. Дадаткова будуць арганізаваны спускі для катання на лыжах і цюбінгах.

Калі збіраецеся ў Гродна гэтай зімой, абавязкова скарыстайцеся нашым гайдам па беларускай Празе. Ён дазволіць вам убачыць горад ва ўсёй яго прыгажосці.



Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''