На самалёце

Калі вы цэніце час і камфорт, тады авіяпералёт у Беларусь – гэта тое, што вам трэба. Гэта самы хуткі і, напэўна, найбольш зручны спосаб падарожнічаць. 
На цяперашні час у краіне знаходзіцца 6 аэрапортаў: Нацыянальны аэрапорт Мінск, аэрапорты Гомель, Брэст, Гродна, Магілёў і Віцебск. 
Асноўны паток турыстаў прыбывае ў Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Нацыянальны аэрапорт «Мінск» знаходзіцца ў 42 км ад цэнтра сталіцы.

  

Як дабрацца да і з аэрапорта?

На асабістым транспарце па трасе М2. Для зручнасці пасажыраў на прывакзальнай плошчы аэрапорта арганізавана работа платных аўтастаянак на 138 і 1 235 месцаў, якія ахоўваюцца.

На таксі. Стаянка таксі знаходзіцца перад 5-м і 6-м сектарамі будынка аэравакзала. Час у дарозе складзе каля 30-40 хвілін.

На маршрутным таксі №1400-ТК, №1430-ТК. Больш падрабязна пра маршрут накирунку і яго расклад   aeroexpress.by

На аўтобусе. Нацыянальны аэрапорт Мінск абслугоўваецца аўтобуснымі маршрутамі 300Э і  173Э.

Вярнуцца да спісу