На цягніку

Чыгуначны транспарт – адзін з найбольш надзейных і даступных варыянтаў для падарожжа. Цягнікі звязваюць Беларусь з многімі краінамі Еўропы і СНД. Мерны стук колаў, прыемнае абслугоўванне, чым не выдатны пачатак адпачынку ў Беларусі?

Прыехаць у Беларусь на цягніку можна практычна з любога вялiкага горада Еўропы і СНД. Маршрутная сетка ўнутры краіны ахоплівае больш за 2 100 гарадоў. У рэспубліцы працуе 21 чыгуначны вакзал з развітой інфраструктурай і комплексам сэрвісных паслуг для пасажыраў.

Чыгуначны вакзал у Мінску знаходзіцца па адрасе пл. Прывакзальная, 3.

Тэлефон для даведак – 105. Браніраванне месцаў на цягнікі – 151.

  

Пасажырскія перавозкі забяспечвае Беларуская чыгунка. Даведацца расклад і набыць квіткі можна ў сеткі Інтэрнэт і ў білетных касах на станцыях.

Сёння перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам ажыццяўляюцца:

Гарадскія лініі - перавозкі ў межах горада Мінска, абласнога цэнтра і за іх межы, але не далей чыгуначных станцый (прыпыначных пунктаў), размешчаных у гарадах-спадарожніках.

Рэгіянальныя лініі - перавозкі ў межах адміністрацыйнага дзялення вобласці і за яе межы да чыгуначных станцый (пунктаў прыпынку), размешчаных у найбліжэйшым горадзе абласнога падпарадкавання сумежнай вобласці, але не далей яе абласнога цэнтра.

Міжрэгіянальныя лініі - перавозкі паміж горадам Мінскам і абласнымі цэнтрамі і паміж абласнымі цэнтрамі.

Міжнародныя лініі - перавозкі паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі дзяржавамі.

Вярнуцца да спісу