«Витебские пончики»

Віцебск, вул. Леніна, 23-2

Кухня: Амерыканская, Грузінская

Кафэ

Час працы: 10:00–21:00

Прама каля Летняга амфітэатра, дзе праходзяць канцэрты знакамітага «Славянскага кірмаша», знаходзіцца кафэ «Віцебскія пончыкі». На вашых вачах абсмажаць цеста і дададуць найсмачныя начынкі, якія вы можаце абраць самі з шырокага спісу. Любіце пончыкі з глазурай, цукрам ці кандытарскай пасыпкай? Тут іх без праблем для вас прыгатуюць! Ласунам у кафэ прапануюць паспрабаваць найсмачнейшыя пончыкі з натуральнымі ўзбітымі сліўкамі. Выпечкай з запалу з жару можна нацешыцца за кубачкам амерыкана, эспрэса, латэ і іншымі відамі натуральнай кавы. У цёплую пару года абавязкова паспрабуйце асвяжальныя малочныя кактэйлі.

Таксама кафэ славіцца сваімі стравамі грузінскай кухні. Духмяныя хачапуры, лабіяні, кубдары можна заказаць не толькі на вынас, але і аформіць дастаўку страў дадому. 

Калі падчас экскурсіі ці тура ў Віцебск у вас будзе вольны час і захочацца салодкага — зазірніце ў кафэ «Віцебскія пончыкі».



Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''