Ресторан «Винтаж»

Магілёў, вул. Першамайская, 29

Кухня: Беларуская, Еўрапейская

Рэстаран

Рэстаран «Вінтаж» знаходзіцца ў цэнтры горада, у будынку, дзе раней размяшчаўся адзін з найстарэйшых і папулярных у савецкую эпоху рэстаранаў «Днепр», заснаваны ў 1939 годзе. Інтэр'ер рэстарана «Вінтаж» аформлены ў класічных бэжава-карычневых танах. Адным з элементаў дэкору служаць вінтажныя рэчы эпохі 60-70-х гадоў. У якасці фону тут транслююць старыя савецкія фільмы. Сёння тут прапануюць паслухаць і патанчыць як пад сучасныя хіты, так і пад ўпадабаныя песні мінулых гадоў у выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля, а таксама паглядзець выступленні танцавальнай групы.
У меню рэстарана «Вінтаж» прадстаўлена еўрапейская і беларуская кухні. Тут можна паспрабаваць легендарную катлету па-кіеўску і іншыя стравы, прыгатаваныя па старых рэцэптах. Таксама кухары рэстарана могуць прапанаваць стравы сучаснай еўрапейскай кухні. Рэстаран «Вінтаж» - памятаць лепшае.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'sights' template with page ''