Віцебск, вул. Крылова, 8
Кухня: Кітайская
Рэстаран
Рэстаран «Залаты цмок» - гэта прыемная фонавая музыка, раскошны інтэр'ер, вытрыманы ў чырвона-залатых адценнях, вымуштраваны і ветлы персанал, традыцыйная кітайская кухня.
У «Залатым цмоку» вам з радасцю прапануюць меню, якое дзівіць фантазію сваёй разнастайнасцю: фірмовыя стравы з качкі. Падачу аднаго з іх можна без перабольшання назваць сапраўдным тэатралізаваным прадстаўленнем, бо «Качку па-пекінску» падае і раскрыжоўвае сам шэф-кухар. Каля 20 відаў халодных закусак, сярод якіх - востры рубец, свіныя вушы з агурком, баклажаны, смажаныя ў фрыцюры; сем відаў першых страў, у тым ліку і суп з какосавага малака. Асобна хочацца расказаць пра гарачыя стравы, бо ў «Цмок» найшырэйшы выбар страў, як з морапрадуктаў, так і з мяса: кальмар ў смажаным соусе, фарэль у марскім соусе, філе птушкі ў кісла-салодкім соўсе, выразка ялавічная з лукам.
Адна з прыемных асаблівасцяў «Залатога дракона» - месцы для закаханых, схаваныя ад старонніх поглядаў ўтульнай шырмай.
Пацешце сябе незабыўным падарожжам у свет нязведаных густаў! Рэстаран «Залаты цмок» чакае вас!
1
2...
487