Віцебшчына: міні-гайд для турыста
Віцебшчына: міні-гайд для турыста
20.08.2018
Такім чынам, вы плануеце падарожжа па Віцебшчыне, але яшчэ не ведаеце, дзе спыніцца і што паглядзець? Міні-гайд ад VETLIVA стане выдатным памочнікам для вас.
Куды схадзіць у Віцебску
Практычна любое падарожжа пачынаецца са сталіцы, а мы пачнём наш маршрут з абласнога цэнтра. Велічны Віцебск — гэта горад, які падарыў свету Марка Шагала, таму нядзіўна, што дом-музей мастака абавязковы да наведвання. Аматары архітэктуры будуць проста зачараваны цэлай плеядай віцебскіх храмаў:
- Успенскі сабор, размешчаны на ўзвышэнні,

- беласнежная Васкрасенская царква,
- Дабравешчанская царква,
- Пакроўскі сабор,
- царква святога Аляксандра Неўскага,
- вытанчаны касцёл Святой Варвары.
А яшчэ ў Віцебску жыў… Напалеон! Так-так, вось гэты велічны будынак пад назвай Губернатарскі палац некаторы час служыў вялікаму палкаводцу рэзідэнцыяй.
Каб не абмяжоўваць сябе ў часе, рэкамендуем спыніцца ў апартаментах. Прыехаўшы ў Віцебск з сябрамі ці сям'ёй, вы ўбачыце, што гэта лепшы варыянт пражывання. Большасць кватэр, якія можна зняць на суткі, знаходзяцца ў крокавай даступнасці ад цэнтра горада, дзе сканцэнтраваны практычна ўсе славутасці.
Адпраўляемся далей: тур па выбітнасцях Віцебскай вобласці
Выязджаючы з Віцебску, абавязкова зазірніце ў вёску Здраўнёва. Чым яна славіцца, спытаеце вы? Тут знаходзіцца драўляная сядзіба знакамітага рускага жывапісца Іллі Рэпіна, дзе адкрыта экспазіцыя яго прац і асабістых рэчаў. Дзе яшчэ вы зможаце дакрануцца да спадчыны творцы з сусветным імем!
Далей адпраўляемся ў Оршу. Гэты горад заслугоўвае асобнага згадвання ў нашым артыкуле. Чаго тут толькі няма! Велічныя храмы, Калегіум Езуітаў, Мемарыяльны комплекс «Кацюша» і нават помнік паравозу.
А спыніцца можна ў гасцініцы «Орша» — адной з самых камфартабельных і недарагіх у горадзе.
На Віцебшчыне знаходзіцца прыродная жамчужына Беларусі — Бярэзінскі біясферны запаведнік. Не адмоўце сабе ў задавальненні палюбавацца яго прыгажосцямі! А VETLIVA распавядзе пра лепшыя варыянты размяшчэння тут — гасцінічныя комплексы «Сергуч» і «Плаўна».
Забудзьцеся пра паўсядзённую мітусню і дазвольце сабе расслабіцца. Развітая інфраструктура, камфортныя нумары і маляўнічае наваколле — што яшчэ трэба для шчасця?
Віцебшчына — край, які выклікае прыхільнасць да размеранага і спакойнага адпачынку. Тут нават можна заняцца… дайвінгам! Дастаткова адправіцца ў нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», зняць нумар ці катэдж у адной з баз адпачынку, да прыкладу, «Леошкі», «Дрывяты» ці «Золава» і атрымліваць асалоду ад крышталёва чыстай і празрыстай вады.
Самае «смачнае» мы пакінулі пад канец. Такім чынам, наперадзе Полацак – самы старажытны беларускі горад і яго знакаміты Сафійскі сабор. Ад велічы храма захоплівае дух!
У Полацку размешчана мноства унікальных славутасцяў:
- Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, заснаваны яшчэ ў дванаццатым стагоддзі самой Еўфрасінняй Полацкай,
- Калегіум Езуітаў,
- лютэранская кірха,
- помнік «Геаграфічны цэнтр Еўропы»,
- і нават помнік літары «Ў».

Калі ў вас ёсць час і магчымасць, абавязкова з'ездзіце ў невялікую вёсачку Відзы, размешчаную практычна на мяжы з Літвой. Навошта, спытаеце вы? Адказ ніжэй.
Вочы вас не падманваюць, гэта не Парыж, а Беларусь! Касцёл Раства Дзевы Марыі ў вёсцы Відзы — не толькі адзін з самых пышных храмаў нашай краіны, але яшчэ і той, што уваходзіць у тройку самых высокіх. Згадзіцеся, такую прыгажосць трэба ўбачыць ужывую.
Падарожжа па Віцебшчыне: заканчэнне займальнага тура
Віцебская вобласць — выдатны беларускі рэгіён, проста створаны для вандраванняў. Ён падорыць незабыўныя ўражанні і эмоцыі, у чарговы раз пераконваючы вас у тым, наколькі выдатная Беларусь. Падарожнічайце разам з VETLIVA!
ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!
Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.
Чытайце таксама
"Невядомая Беларусь": куды пайсці, куды падацца?
Што паглядзець у Мінску за 3 дні?
Гайд па Гомелю і яго выбітнасцях

