Свята-Елісавецінскі манастыр: яго гісторыя і дзеі

18.12.2020 Мінск

Гісторыя ўзвядзення манастыра

Свято-Елисаветинский монастырь2.jpg

Адзіны ў Беларусі дзеючы манастыр у межах горада з'явіўся на ўскрайку Мінску адносна нядаўна, усяго 20 гадоў таму. Месца было новае, да гэтага там не было нават царквы. Затое ў мясцовых жыхароў была вялікая патрэба ў месцы, куды можна прыйсці памаліцца. Ды і Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы, якая знаходзіцца паблізу, была патрэбная дапамога. Сёстры пачалі даглядаць пацыентаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця трохі раней, яшчэ напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, так што стварэнне манастрыра было наканаванае небам. У Свята-Лізавецінскім манастыры распавядаюць, што першыя дзве манашкі, якія пасяліліся тут, убачылі ў небе знак і ўспрынялі яго як дабраславеньне на далейшае будаўніцтва манастыра.

Манастыр вырашылі назваць у гонар святой прападобнай пакутніцы Лізаветы Фёдараўны, сястры імператрыцы Аляксандры Раманавай, якая, як вядома, вяла падзвіжніцкае жыццё. Вялікая княгіня даглядала цяжкахворых, працавала ў манастыры разам з сёстрамі. Яна наведвала трушчобы Масквы і ратавала ад галечы і немінучай гібелі дзяцей. У 1918 году Лізавета Фёдараўна падзяліла лёс манаршай сям'і Раманавых - яе жывой скінулі ў шахту бальшавікі, дзе яна памерла пакутніцкай смерцю. Ёй было 53 гады. А ў 1992 годзе Лізавету Фёдараўну кананізавалі.

Добрыя справы

Свято-Елисаветинский монастырь3.jpg

Свята-Лізавецінскі манастыр у нейкім сэнсе працягвае яе справу, дапамагаючы не толькі дзецям і дарослым з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, але і людзям, якія дужа памыліліся былі на жыццёвым шляху і трапілі за краты, а потым, вызваліўшыся з турмаў, не ведаюць, куды ісці, не маюць даху над галавой. Ратуюць сёстры і тых, хто цвёрда вырашыў пазбавіцца алкагольнай і наркатычнай залежнасці. У Свята-Лізавецінскім манастыры функцыянуюць больш за дваццаць майстэрняў, дзе вырабляюць адзенне, прадметы культу і сувеніры для турыстаў. Тут можна пакаштаваць манастырскую выпечку ды шмат іншых прысмакаў. Усё гатуюць з экалагічна чыстых прадуктаў, гадаваных на ўласным падворку.

Сёння манастыр аб'ядноўвае восем цэркваў. Спачатку пабудавалі ніжні манастырскі храм у гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца. Затым царкву ў гонар духоўнай заступніцы, Лізаветы Фёдараўны. Да Свята-Лізавецінскага храму прыбудаваная вялікая званіца, якую добра відаць з дарогі, - яна з'яўляецца ў пэўным сэнсе арыенцірам для вернікаў. Ёсць яшчэ трапезная манастыра і келейныя карпусы, дзе жывуць манашкі. Манастыру таксама належаць царква ў самім псіханеўралагічным інтэрнаце, храм на Паўночных могілках, царква ў гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўная» (у яе крыпце знаходзіцца храм у гонар Царскіх пакутнікаў), царква «Неўпівальная чаша» і храм Нектарыя Агінскага.

Наведванне манастыра

Свята-Лізавецінскі манастыр малады. Яго будаўніцтва ўсё яшчэ працягваецца, аднак ён ужо заслужыў славу аднаго з важных цэнтраў праваслаўя ў Беларусі. Наведаць манастыр важна як вернікам, так і няўпэўненым. Тым, хто адчувае трывогу ў душы. Сама лагодная атмасфера Свята-Лізавецінскага манастыра і сад, які з любоўю даглядаюць сёстры, заахвочваюць да адпачынку і роздумаў. Правёўшы тут хаця б некалькі гадзін, вы напэўна зможаце вырашыць для сябе шматлікія жыццёвыя пытанні, якія вас турбуюць, і набрацца новых сіл для іх вырашэння. А калі вы адчуеце, што вам патрэбна больш часу, каб забыцца пра мітусню вялікага горада, можаце спыніцца ў Свята-Лізавецінскім манастыры і на больш працяглы тэрмін. У дапамогу вернікам тут нават арганізаваная спецыяльная паломніцкая служба.

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу