РУП «ЦЭНТРКУРОРТ» 20 гадоў: адзначаем юбілей разам з VETLIVA

27.09.2021

Думаеце, што тураператары страцілі сваю актуальнасць? Нічога новага ў турызме ўжо не прыдумаць? І вас зараз немагчыма ўразіць? Тады мы прымаем выклік, таму што сёння мы зможам развеяць усе вашы сумненні на гэты конт. Уладкоўвайцеся ямчэй: мы раскажам вам пра ўнікальны сэрвіс анлайн-браніравання ў Беларусі VETLIVA і пра яго стваральніка — дзяржаўнага тураператара «ЦЭНТРКУРОРТ». Мы падзелімся з вамі нашым поспехам, бо ён быў бы немагчымы без вас, нашы дарагія турысты!

Гатовыя? Тады паехалі!

  1. Круглая дата: тураператару «ЦЭНТРКУРОРТ» 20 гадоў!
  2. Гісторыя стварэння партала VETLIVA
  3. Магчымасці гіда па Беларусі
  4. Чаму Беларусь — рай для турыстаў

Юбілей дзяржаўнага тураператара «ЦЭНТРКУРОРТ»

тураператар Цэнтркурорт

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ЦЭНТРКУРОРТ» — адзін з найбуйных тураператараў Беларусі, які быў заснаваны яшчэ ў 2001 годзе. Асноўны кірунак дзейнасці — адпачынак і аздараўленне ў санаторыях. За гэты доўгі шлях «ЦЭНТРКУРОРТ» здолеў зарэкамендаваць сябе як надзейны пастаўшчык турыстычных паслуг і заваяваць давер не толькі на тэрыторыі нашай краіны, але і за мяжой. І цяпер мы падзелімся ключавымі фактамі з біяграфіі «ЦЭНТРКУРОРТ»::

  1. «ЦЭНТРКУРОРТ» прапануе шырокі спектр паслуг: падбор тураў, страхаванне, арганізацыю адпачынку і трансферу, дзелавы турызм, продаж аўтобусных і авіябілетаў.
  2. «ЦЭНТРКУРОРТ» — арганізатар значных мерапрыемстваў як лакальнага, так і сусветнага ўзроўня: «II Еўрапейскія гульні 2019»; «Чэмпіянат свету па хакеі 2014», «Чэмпіянат Еўропы па хуткіх шахматах і бліцу»; «IX З'езд анколагаў і радыёлагаў краін СНД і Еўразіі» і іншыя.
  3. Некалькі гадоў таму быў створаны праект VETLIVA — сэрвіс анлайн-браніравання, на сайце якога прадстаўлены разнастайныя варыянты адпачынку ў Беларусі.

Зараз «ЦЭНТРКУРОРТ» — гэта беларускі брэнд, які дапамагае не толькі беларусам, але і замежнікам даведвацца больш пра нашу краіну ва ўсёй яе разнастайнасці. Рэпутацыя прадпрыемства кажа сама за сябе: за 20 гадоў «ЦЭНТРКУРОРТ» стварыў новыя праекты, распрацаваў новыя турыстычныя кірункі і ўражлівыя экскурсійныя туры.

30 кастрычнiка, калі нашай кампаніі спаўняецца 20 гадоў, мы жадаем раздзяліць гэту радасць з нашымі чытачамі, а таксама расказаць больш пра наш праект VETLIVA.

Гісторыя гіда па Беларусі VETLIVA

турыстычныя месцы Беларусі

Партал VETLIVA з'явіўся ў межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная», якая распрацавана для папулярызацыі беларускага турызму. Праект уяўляе сабою шматфункцыянальны сэрвіс браніравання, а таксама падрабязны гайд па ўсіх аспектах жыцця ў Беларусі. Гэта значыць, што з дапамогай партала вы можаце не толькі забраніраваць розныя варыянты адпачынку, але ідаведацца больш пра беларускую культуру, мерапрыемствы, кафэ, рэстараны, крамы і шматлікае іншае.

Ключавыя перавагі VETLIVA:

  1. Прастата і выгода інтэрфейсу. Браніраванне і купля паслуг ажыццяўляюцца ў рэжыме рэальнага часу. Асабісты кабінет просты і зразумелы, а кошты, паказаныя на сайце, абнаўляюцца анлайн, а таму заўсёды актуальныя.

  2. Уся Беларусь на адным партале. На VETLIVA ёсць:

    • 80 санаторыяў,
    • 269 варыянтаў пражывання (сядзібы, базы адпачынку, гатэлі),
    • 271 экскурсійны тур,
    • 1215 славутасцяў.
  3. Некалькі моўных версій.

    Ветліва.бай знаёміць наведвальнікаў з інфармацыяй на беларускай мове, а Ветліва.ру і Ветліва.ком — на рускай і англійскай мовах адпаведна. Акрамя таго, для турыстаў з Кітая і арабскіх краін створаны асобныя сайты Ветліва з ключавой інфармацыяй пра адпачынак і вандроўкі па Беларусі.

  4. Адпачынак па сумленных коштах. Пастаўшчыкі турыстычных паслуг самі размяшчаюць свае прапановы на партале, што гарантуе адсутнасць пераплат. У сваю чаргу VETLIVA таксама не бярэ камісію з кліента.

  5. Праграма лаяльнасці для кліентаў. Станьце членам VETLIVA CLUB: чым больш пакупак вы здзейсніце, тым вышэй будзе працэнт зніжкі. Бясплатнае пажыццёвае членства, адмысловыя прапановы і зніжкі да Дня нараджэння — падарожнічайце і атрымлівайце за гэта бонусы.

  6. Комплекснасць паслуг.На партале можна таксама аформіць страхоўку, замовіць трансфер, купіць авіябілеты і квіткі на розныя мерапрыемствы.

Рада ад VETLIVA: мы ведаем, што вандроўка — гэта яшчэ і лепшы падарунак! І нават калі вы не ведаеце, пра што марыць імяніннік — не бяда. Дылему вырашыць прасцей простага: купіце падарункавы сертыфікат, а ваш сябар сам вырашыць, куды ён жадае адправіцца.

Браніруем на VETLIVA

прыгожыя мясціны Беларусі

Мэта VETLIVA — паказаць, наколькі шматграннай можа быць наша краіна. Менавіта для гэтага мы ўвесь час шукаем для вас новыя маршруты і расказваем пра цікавыя паездкі па Беларусі. Напрыклад, вы ўжо чыталі наш матэрыял пра беларускія вёскі з фіёрдамі, вадаспадамі і пячорай? Ці, быць можа, жадалі даведацца, дзе паспрабаваць аўтэнтычную беларускую кухню? Гэта і шматлікае іншае ёсць у нашым Блогу. А падзяляемся мы з вамі гэтай інфармацыяй з адзінай нагодай: практычна любы напрамак вы можаце забраніраваць у нас, не выходзячы з хаты.

Цікавы факт ад VETLIVA: памятаеце грандыёзныя II Еўрапейскія гульні, якія прымаў Мінск у 2019 годзе? Менавіта гід па Беларусі стаў тады яго афіцыйным тураператарам і дапамог арганізаваць і правесці мерапрыемства на самым вышэйшым узроўні.

VETLIVA заўсёды гатовы дапамагчы вам забраніраваць:

  1. Санаторыі. Вы напэўна ведаеце, што шматлікія турысты едуць у Беларусь менавіта дзеля нашых здраўніц, дзе ўмела спалучаюцца якасныя медыцынскія паслугі, камфорт, выдатная арганізацыя вольнага часу (для самых маленькіх у тым ліку) і найсмачнае харчаванне, ад якога не папраўляюцца, бо яно ідэальна збалансавана. Адным словам, досыць паспрабаваць адзін раз, і іншага адпачынку вам не захочацца!

    Рада ад VETLIVA: калі ваша галоўная мэта — паправіць здароўе, тады вас напэўна зацікавіць медыцынскі турызм. Самыя лепшыя медцэнтры Беларусі заўсёды гатовы ўстаць на варту вашага здароўя.

  2. Экскурсіі. Для тых, хто абмежаваны ў часе, але жадае змяніць малюначак хоць бы на дзень, ёсць мноства розных варыянтаў. Беларускія замкі, этнаграфічныя вёскі, пешыя і аўтобусныя прагулкі па выдатных гарадах ці сцежках нацыянальных паркаў — глядзіце, выбірайце, браніруйце.

  3. архітэктурныя помнікі Беларусі
  4. Туры. А гэты варыянт для тых, хто валодае дастаткова вялікай колькасцю часу. Правядзіце ад 2 да 7 дзён там, дзе яшчэ не бывалі, нацешцеся дарогай і новымі ўражаннямі, каб прывезці дадому прыемныя ўспаміны.

  5. Пражыванне. Любіце падарожнічаць сваім ходам, але пра пражыванне заўсёды клапоціцеся загадзя? Лагічна, бо падчас падарожжа менш за ўсё хочацца застацца без даху над галавой. Гасцініцы, гатэлі, апартаменты, аграсядзібы, базы адпачынку, вілы, пансіянаты і кемпінгі да вашых паслуг!

  6. Квіткі на мерапрыемствы . Даўно марылі патрапіць на выступ любімай групы? Квіткі на ўсе знакавыя мерапрыемствы таксама знойдуцца ў нас.

  7. Трансферы. Каб не губляць час на паездкі ў грамадскім транспарце, скарыстайцеся нашым трансферам. З яго дапамогай можна аператыўна дабрацца ў любы куток Беларусі.

На любым этапе браніравання вы можаце звярнуцца да нашых адмыслоўцаў за дапамогай. Яны заўсёды дапамогуць вам вызначыцца з выбарам і не згубіць шмат часу на пошукі патрэбных прапаноў. І, вядома ж, не забывайце пра акцыі — лепшы варыянт атрымаць жаданае па зніжаным кошце.

5 нагод наведаць Беларусь

наведванне рэк Беларусі

Усё яшчэ не верыце? Тады надышоў час яшчэ раз нагадаць, чаму Беларусь — адна з ідэальных краін для адпачынку.

  1. У Беларусі ёсць сваё мора. Пляжны адпачынак — гэта не толькі пра краіны з выхадам да мора. Ёсць у нас сваё, роднае Заслаўскае вадасховішча, ды і іншых прыгожых вадаёмаў хапае. На Браслаўскіх азёрах і Нарачы, напрыклад, можна заняцца дайвінгам, а на Мінскім моры вам прапануюць паплаваць на яхце. І нават можна здзейсніць самы сапраўдны круіз, праўда, не на акіянскім лайнеры, а на невялікім цеплаходзе.

  2. У Беларусі ёсць свае горы. З набліжэннем зімы Раўбічы, Сілічы і Лагойск становяцца папулярныя, як ніколі. Тут ёсць усё неабходнае для адпачынку не горш, чым у закамітным Букавелі ці іншых горналыжных курортах. Ды яшчэ і здаваць ПЦР-тэст і трэсціся суткі ў аўтобусе не прыйдзецца: усё знаходзіцца максімальна блізка да сталіцы Беларусі.

  3. У Беларусі ёсць свае Мальдывы. Крэйдавых кар'ераў, празваных так за дзівосна блакітную ваду, у Беларусі нават некалькі. Гэтыя прыгожыя месцы так і просятся в кадр!

  4. беларускія Мальдывы
  5. У Беларусі ёсць замкі і палацы. Нягледзячы на разбуральныя войны ХХ стагоддзя, шматлікія архітэктурныя шэдэўры засталіся цэлыя і цяпер актыўна рэстаўруюцца. Ёсць у нашай краіне дзіўна старажытныя рэзідэнцыі князёў і магнатаў ВКЛ, і замкі з не такой шыкоўнай гісторыяй, аднак усе яны варты вашай увагі.

  6. У Беларусі жыве Дзед Мароз. І не толькі ён! Калі вы пабываеце ў Белавежскай пушчы, то ўбачыце там і галоўнага навагодняга чараўніка, і станістых зубраў, і пышную прыроду Беларусі, якая ўжо сама па сабе з'яўляецца адной са знакавых нашых славутасцяў.

Рада ад VETLIVA: абсалютна ўсё роўна, калі вы вырашыце адкрыць для сябе Беларусь з іншага боку. Насамрэч тут ёсць, чым заняцца ў любую пару года. Напрыклад, увосень адправіцца ў санаторый, а ўзімку — праехаць па адным з нашых маршрутаў. Вясна так і вабіць правесці доўгія майскія святы з розумам, а таму можна пабываць у месцах ваеннай славы ці разгледзець іншыя варыянты. Ну а пра летні пляжны адпачынак мы ўжо пісалі вышэй. Так што вывучайце нашы ідэі і выбірайце тыя кірункі, якія прыйдуцца вам па душы.

Раздзяліце разам з намі свята!

восень у Беларусі

У 2021 годзе мы адзначаем юбілей «ЦЭНТРКУРОРТ». А ўсяго праз 5 гадоў сваю першую круглую дату адзначыць і VETLIVA. Мы рады ўсім тым, хто быў з намі на працягу ўсяго гэтага часу, і вітаем усіх тых, хто толькі далучыўся да нас. Падарожнічайце разам з намі, пазнавайце новае ў добра вядомым і адпачывайце душой і целам. Бо менавіта з такой мэтай мы працуем для вас!

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу