Аб легендарным возеры Нарач

17.12.2020 Нарач

Нават школьнікі ведаюць, што Нарач - самае вялікае ў Беларусі возера, яго памер прыкладна 9 на 12 кіламетраў. І хаця яго глыбіня сягае 25 метраў, прыбярэжная зона вельмі плыткая - можна прайсці і 100 метраў, а вады будзе па калена. Дзякуючы гэтай асаблівасці вада ў сонечны дзень добра праграецца, а пясчаныя пляжы не горшыя за марскія. Вось чаму Нарач нярэдка выбіраюць для адпачынку сем'і з маленькімі дзецьмі. Возера атачае цудоўны хваёвы бор, у якім месціцца мноства санаторыяў. А яшчэ тут знаходзіцца найлепшы ў Беларусі дзіцячы лагер «Зубраня», малодшы брат «Артэка».

Актыўныя віды адпачынку на возеры Нарач

Озеро Нарочь2.jpg

Прыязджаюць на Нарач не толькі купацца, але і займацца актыўнымі воднымі відамі адпачынку, такімі як кайтсёрфінг і віндсёрфінг. Што праўда, для гэтых забаў патрэбныя як найменш вецер і добрае надвор'е. На Нарачы можна нават наняць яхту! Дзякуючы таму, што вада ў возеры настолькі чыстая, што праглядаецца на глыбіню сямі метраў, тут можна займацца і дайвінгам. Калі вы раптам сустрэнеце ў гэтых краях Андрэя Макарэвіча, не здзіўляйцеся - ён вельмі любіць апускацца пад ваду ў Беларусі.

Папулярныя гэтыя месцы і ў байдарачнікаў, як у пачаткоўцаў, так і ў больш прасунутых. Вялікім поспехам карыстаецца сплаў па рацэ Нарачанцы, прапануюць і варыянт воднага падарожжа праз возера Мястра, а таксама, канечне, возера Нарач. На месцы можна ўзяць напракат байдарку, прычым нават дамовіцца, каб вас проста з байдаркі забралі на машыне ў канцы маршруту.

Озеро Нарочь3.jpg

Наваколле возера вельмі маляўнічае, тут можна сустрэць мноства велатурыстаў. Ровар можна таксама ўзяць напракат ў Мядзелі і выправіцца ў падарожжа самастойна або арганізаванай велагрупай. Адлегласць таксама залежыць ад падрыхтоўкі чалавека: ад 30 да 120 кіламетраў па лясных сцяжынках, шмат з якіх добраўпарадкаваныя і заасфальтаваныя. Для аматараў конных шпацыраў без праблем можна знайсці конныя клубы і аграсядзібы. Паездкі верхам могуць быць кароткімі, на гадзінку, а могуць - і на тры дні, вакол Нарачы.

Нарачанскі край лічыцца раем для рыбакоў. Дастаткова сказаць, што ў першай палове мінулага стагоддзя менавіта з мясцовых рыбацкіх вёсак стала ўтварацца санаторна-курортная зона. Яна ўключае ў сябе больш за 40 азёр, у якіх водзіцца 25 відаў рыб. Самая драпежная і буйная рыба - шчупак. Лавіць рыбу можна, але не паўсюль, да таго ж на некаторых азёрах рыбалка платная.

Славутасці паблізу возера Нарач

Надвор'е ў Беларусі часам падносіць сюрпрызы, таму для адпачываючых тут распрацавалі спазнаваўчую праграму падарожжаў. Напрыклад, усяго ў 15 кіламетрах паміж азёрамі Нарач і Мястра знаходзяцца дэндралагічны і аптэкарскі сад, у якіх растуць каля 400 пародаў розных раслін, шмат з якіх лекавыя. Экскурсавод раскажа, якія расліны ад чаго ратуюць, а ў мясцовай фітааптэцы іх можна набыць.

Церковь на озере Нарочь.jpg

У вёсцы Кабыльнік ёсць цудоўны Касцёл Святога апостала Андрэя са стогадовым органам і званіцай - фактычна, гэта галоўная архітэктурная славутасць краю. А паблізу ад касцёла стаіць Царква Святога Іллі XIX стагоддзя з двух'ярусным іканастасам.

Калі ўжо мы загаварылі пра культавыя збудаванні, зазначым, што варта наведаць касцёл абарончага тыпу ў Камаях і Мікалаеўскі касцёл, які вядзе сваю гісторыю ад 1413 году, ён знаходзіцца ў пасёлку Свір. Калі заехаць у Засвір, можна паглядзець на збудаванні кляштара кармелітаў. Таксама можна зірнуць на велічную, але пустую цяпер сядзібу ў Лынтупах. У вёсцы Камарова сядзіба Сулістроўскіх пачатку XX стагоддзя. Адлегласці паміж выдатнымі месцамі невялікія - пры пэўнай фізічнай падрыхтоўцы можна падарожнічаць нават на ровары.

Чаму варта пабываць на возеры Нарач?

Прычына простая - адпачынак тут будзе на самым высокім узроўні. Нездарма ж яго называюць «жамчужынай Беларусі»! Прычым не так ужо і важна, колькі ў вас грошай. Вада, сонца і хвоі - яны для ўсіх былі і будуць бясплатна. А выбраць санаторый на Нарачы можна на любы густ і кашалёк - можаце пераканацца самі.

Відэа

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page ''