Шукаем самы вялікі яблык у экагатэлі Кветкі яблыні: відэа

12.08.2018 Вілейка

Працягваем знаёмства з цікавымі мясцінамі Беларусі!
Вы ведаеце, дзе знаходзіцца самы вялікі яблык у Беларусі? А мы знайшлі! Экагатэль Кветкі Яблыні знаходзіцца ў яблыневым садзе на беразе Вілейскага вадасховішча, і гэта проста выдатнае месца для таго, каб правесці выходныя з сям'ёй.
Глядзіце самі, тут ёсць усё для адпачынку:
  • Для заўзятых рыбакоў і для пачаткоўцаў — Вілейскае вадасховішча і ўласная сажалка. Мы правяралі — рыба гарантавана ловіцца!
  • Для дзяцей — дзіцячая пляцоўка і самы сапраўдны домік на дрэве;
  • Для вялікіх кампаній — пляцоўкі для футбола і валейбола, а для тых хто хоча пабыць сам-насам з прыродай — адасобленыя мясціны;
  • Для карпаратыўных кліентаў — месца для кэмпінгу да 500 чалавек.
  • Выдатныя нумары ў драўляных дамах, дзе камфортна ў спякоту — падрабязнасці глядзіце ў нашым відэа.
Забраніраваць экагатэль можна тут

Відэа

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу