Цікавы Мінск: гайд ад VETLIVA.BY

20.04.2018

Прыехалі ў Мінск і не ведаеце, куды пайсці? Ці Вам здаецца, што Вы ўжо ўсё бачылі і не ведаеце, куды падацца? VETLIVA – гід па Беларусі – распавядзе Вам пра цікавыя месцы ў Мінску, пра якія Вы, магчыма, яшчэ не ведалі.

Куды пайсці ў Мінску: традыцыйны маршрут

Калі Ваша мэта – задаволіць эстэтычны голад, тады варта правесці вечар у цэнтры Мінска. Галоўныя выбітнасці сталіцы Беларусі засяроджаны тут:

Што паглядзець у Мінску за адзін дзень

Мінск і яго цікавыя месцы

Вам надакучылі «тыповыя» выбітнасці накшталт Траецкага прадмесця, Нацыянальнай бібліятэкі і «Чырвонага» касцёла? Тады адпраўляйцеся на вуліцу Кастрычніцкую! Калі Вы яшчэ не чулі пра гэта месца, якое з кожным днём набірае ўсё большую папулярнасць – тады Вам адназначна тут спадабаецца. Завадскія сцены распісаны мудрагелістымі графіці, якія з’яўляюцца спадчынай фэсту стрыт-арта Vulica Brasil, у будынках хаваюцца лямпавыя кафэ і бары накшталт «Хулігана», «Enzo» і бліннай «Дэпо». Пятніца і субота збіраюць тут усіх тусоўшчыкаў горада.

Што паглядзець у сталіцы Беларусі - Мінску

Калі ж душа ўсё ж прагне менавіта архітэктурных шэдэўраў, вось падборка славутасцяў Мінска, якія несправядліва абдзелены турыстамі:

  • Касцёл святога Роха – вытанчаны каталіцкі храм, які схаваны ад турыстаў усярэдзіне спальнага раёна;
  • Пішчалаўскі замак, ці беларуская Бастылія – крэпасць XIX стагоддзя, у якой ужо на працягу двухсот гадоў знаходзіцца турма. У сценах гэтага старадаўняга астрога пабывалі і Якуб Колас, і Максім Танк, а збегчы з яго атрымалася вядомаму чэкісту – Феліксу Дзяржынскаму;
Агляд цікавых месцаў і выбітнасцяў Мінска
  • Чырвоны панадворак – месца, дзе любіць збірацца мінскі бамонд, праводзяцца паказы арт-хаусных фільмаў і праходзяць выставы мастакоў;
  • Дом Лі Харві Освальда – напэўна, нават не ўсе мінчукі ведаюць, што знакаміты забойца Лі Харві Освальд, ад рукі якога загінуў прэзідэнт Джон Кэнэдзі, 2,5 гады жыл у хаце на вуліцы Камуністычнай, 4;
  • Прыхільнікам архітэктуры Гаудзі і Хундэртвасера абавязкова прійдзецца па густу сучасная мінская выбітнасць —  жылы комплекс у завулку Адзінцова. Футурыстычны дызайн дамоў, кіслотныя колеры, плаўныя лініі эфектна вылучаюць раён сярод аднатыпных новабудоўляў.
Цікавы Мінск разам з VETLIVA.BY

Ну а тых, хто не можа і дня правесці без пацехі, чакаюць знакамітыя паркі Мінска:
Адпачынак у парках Мінска

Гастранамічны турызм: дзе паспрабаваць нацыянальную беларускую кухню

Дранікі, кулябяка і крамбамбуля — стравы з разраду «маст хэв» для гасцей Беларусі. Іх гатуюць практычна ўсюды, і VETLIVA рэкамендуе звярнуць увагу на некаторыя з самых арыгінальных устаноў:

  • Simple – тут гатуюць толькі з мясцовых прадуктаў, аднак не па даўніне, а з ужываннем сучасных тэхналогій;
  • «Камяніца» — а вось тут Вы якраз знойдзеце і традыцыйны інтэр'ер у стылі карчмы, і стравы, прыгатаваныя паводле старадаўніх рэцэптаў;
  • «Васількі» — сетка недарагіх рэстаранаў, якая выдатна падыходзіць для знаёмства з беларускай кухняй;
  • «Грай» — лямпавае месца, якое, нароўні з беларускімі нацыянальнымі стравамі, ненадакучліва знаёміць гасцей са спадчынай Беларусі: у інтэр'еры прысутнічаюць матывы, уласцівыя творчасці Казіміра Малевіча і Марка Шагала, а само кафэ размяшчаецца ўнутры помніка архітэктуры XVIII стагоддзя.
Дзе пакаштаваць нацыянальную кухню Беларусі

Разам з нашым гайдам Вы адкрыеце для сябе Мінск з іншага боку.


Відэа

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


1
1

Вярнуцца да спісу