Гайд па Гомелю і яго выбітнасцях
Гайд па Гомелю і яго выбітнасцях
28.08.2018
Горад на Сожы, бясспрэчна, адзін з самых прыгожых у Беларусі. У ім гарманічна спалучаюцца старажытная архітэктура і хай-тэк. Калі вы яшчэ тут не бывалі — міні-гайд па гомельскіх выбітнасцях ад VETLIVA вам сапраўды спатрэбіцца.
Славутасці Гомеля: парк і палац Румянцавых-Паскевічаў
Любая экскурсія па Гомелю пачынаецца з яго знакамітага палацава-паркавага ансамбля. Для тых, хто любіць статыстыку, прывядзём толькі самыя значныя лічбы:
- ансамбль займае 800 м. правага берага Сажа,
- ён складаецца з 6 музейных аб'ектаў і 9 асобных архітэктурных элементаў,
- у фондах музея захоўваецца 248 261 прадмет (168 164 з іх — асноўны фонд),
- толькі ў цэнтральнай частцы палаца размешчана 9 экспазіцыйных і 7 выставачных залаў,
- парк займае 34 гектаыа і ў ім расце больш за 5 000 дрэў.
Ансамбль — проста дзіўнае месца. Тут можна блукаць гадзінамі, любуючыся архітэктурай палаца і рознымі раслінамі.
Цікавы факт: у Гомельскім парку паспяхова ўжываюцца як мясцовыя пароды дрэў, так і экзатычныя, што робіць яго сапраўды унікальным месцам.
Сам палац пабудаваны ў стылі класіцызму. Шматлікія інтэр'еры адзноўлены, і цяпер сустрэчы важных асоб дзяржавы праводзяцца там жа, дзе шмат гадоў таму князі Румянцавы і Паскевічы прымалі сваіх гасцей. Абавязкова зазірніце ўнутр палаца, каб убачыць пышнасць залаў і сапраўдныя прадметы яго мінулых гаспадароў.
Акрамя таго, да ансамбля адносяцца некалькі важных выбітнасцяў, пра якія мы распавядзем ніжэй. Усе яны размешчаны на яго тэрыторыі і з'яўляюцца помнікамі архітэктуры.
Паляўнічы домік — своеасаблівы палац у мініяцюры, пабудаваны таксама ў стылі класіцызму.
Цікавы факт: граф Румянцаў, якому першапачаткова належыў асабняк, абсалютна не цікавіўся паляваннем і ставіўся да яго абыякава.
Незвычайнай славутасцю з'яўляецца капліца Паскевічаў. Замак-церамок, які быццам сышоў са старонак рускіх народных казак — вось што ўяўляе сабой месца, дзе знайшлі апошні прыстанак 8 членаў сям'і Паскевічаў. Яна размяшчаецца і над, і пад зямлёй: будынак капліцы ўзвышаецца над зямлёй на 18 метраў, а склеп уяўляе з сябе скляпеністы тунэль даўжынёй 32 м.
Акрамя вышэйпералічаных, на тэрыторыі парку ёсць яшчэ шмат цікавых аб'ектаў:
- вежа агляду, з якой адкрываецца выдатная панарама на ўвесь ансамбль,
- Зімовы Сад, дзе растуць экзатычныя расліны, неўласцівыя для нашых шырот,
- Лебядзіная сажалка,
- сабор Святых Пятра і Паўла.
І гэта ўсё — толькі ў самым парку!
Як яшчэ правесці час у Гомелі
Абавязковы «мастхэў» для турыста ў Гомелі таксама:
- прагуляцца па маляўнічай Савецкай вуліцы, галоўнай у горадзе,
- наведаць спектаклі Абласнога драматычнага тэатра і Тэатра лялек,
- пабываць на прадстаўленні ў знакамітым Гомельскім цырку,
- убачыць сваімі вачамі старадаўнюю сядзібу Багуслаўскіх, размешчаную прама ў межах горада,
- пакатацца на каньках у Лёдавым палацы,
- здзейсніць вячэрні праменад па скверы Грамыка і вуліцы Перамогі, якія дзівяць сваёй арыгінальнай ілюмінацыяй і незвычайнымі дэкарацыямі ў выглядзе знакамітых славутасцей з усяго свету.
Пасля прагулкі самы час падсілкавацца! VETLIVA распавядзе, дзе гэта лепш за ўсё зрабіць:
- за ўтульным інтэр'ерам і смачнай еўрапейскай кухняй — у рэстаран «ФаСоль»,
- за савецкімі часамі і тэматычнай атмасферай — у кафэ «Стары час».
Дзе ў Гомелі можна спыніцца
Гомель — гэта горад, на знаёмства з якім аднаго дня — адназначна мала. Таму вы непазбежна сутыкнецеся з пытаннем, дзе ж спыніцца. І тут на дапамогу прыходзіць VETLIVA. Мы парэкамендуем вам два варыянты пражывання:
- Апартаменты. Не думайце, што зняць кватэру на суткі - гэта дорага! Насупраць, кошт практычна не адрозніваецца ад нумара ў гатэлі, толькі вы атрымліваеце ў сваё поўнае распараджэнне не проста пакой, а цэлую кватэру.
- Гатэль ці гасцініца. Па спасылцы вы знойдзеце самыя лепшыя прапановы па пражыванні ў гомельскіх гасцініцах і гатэлях.

Падарожжа ў Гомель: яркія ўражанні забяспечаны
Мы ўпэўнены, вам захочацца сюды вярнуцца, каб прагуляцца па цяністых алеях парку ці пакарміць вавёрачак арэшкамі. Велічная архітэктура, гісторыя і прырода зачароўваюць з першай хвіліны знаходжання тут. Выдатны горад над Сожам заваюе вашае сэрца.
ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!
Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.
Чытайце таксама
Чаму Ваша наступная паездка павінна быць у Беларусь?
Што паглядзець у Мінску за 3 дні?
Віцебшчына: міні-гайд для турыста

