Дайце дарогу моладзі… у санаторыі Беларусі

23.05.2018

Летні адпачынак асацыіруецца з пляжамі, морам, вечарынамі на адкрытым паветры. А што, калі мы скажам, што такі адпачынак можа яшчэ і быць карысным? Не верыце? VETLIVA – эксперт па адпачынку ў Беларусі – ведае толк у тым, як выдатна адпачыць і пры гэтым здароўе паправіць. Здавалася б, лячэнне і адпачынак павінны быць несумяшчальнымі, але ў санаторыях Беларусі ўжо даўным-даўно навучыліся рабіць карыснае прыемным.

Санаторыі Беларусі – гэта не «савок»

Так, за плячымаі шматлікіх здраўніц Беларусі ўжо некалькі дзясяткаў гадоў існавання. Аднак гэта не значыць, што ўзровень паслуг і сэрвісу застаўся на ўзроўні саракагадовай даўнасці. Да прыкладу, санаторый «Юнацтва» на Мінскім моры можа пахваліцца наяўнасцю сертыфіката EURO-Spa. А значыць, што тут са спа-паслугамі і рэлаксам – поўны парадак.

Маладзёжны адпачынак у санаторыях Беларусі

Spa-працэдуры ў санаторыі Беларусі Юнацтва

Увесь час абнаўляюцца інтэр'еры нумароў і праводзяцца рэканструкцыі карпусоў, удасканальваецца медыцынскае абсталяванне, павялічваецца кваліфікацыя медыцынскага персанала. Таму вы практычна не адчуеце розніцу з замежнымі курортамі — ды яшчэ і ляцець нікуды не трэба.

Санаторыі Беларусі – гэта не «ежа са сталоўкі»

Напэўна, многія яшчэ з дзяцінства добра запомнілі школьныя сталовыя, калі ўжо з раніцы па ўсіх класах разносіліся пахі смажанай скумбрыі і варанай грэчкі. Дык вось, забудзьцеся пра гэта як пра страшны сон! Сучасныя беларускія здраўніцы прапануюць вам стравы, якія па якасці не саступаюць турэцкаму ці егіпецкаму «ўсё ўключана», да якіх ужо прывыклі людзі.

Усё уключана ў санаторыях Беларусі


Ежа ў санаторыях Беларусі

Калі ў вас яшчэ не пацяклі слінкі ад нашых фота – значыць, вы абсалютна непераборлівыя ў ежы. Санаторыі Беларусі ўжо даўно практыкуюць сістэму харчавання «шведскі стол» як адну з самых зручных і звыклых для гасцей. Таму калі смачная ежа – адзін з галоўных крытэраў для вас пры выбары месца для адпачынку, адважна адпраўляйцеся ў любую здраўніцу нашай краіны.

Санаторыі Беларусі – гэта не «сядзенне ў чатырох сценах»

Зразумела, што прыезджаючы на адпачынак, вы жадаеце, каб вас не толькі падлячылі але і пацешылі. Мы не будзем расказваць, што ў санаторыях Беларусі вольнаму часу госцяў надаецца гэтак жа шмат увагі, як і лячэнню. За нас усё скажуць фота. Напрыклад, вы:

  • лёгка зможаце пракаціцца з водных горак у аквапарку, які знаходзіцца прама ў самай санаторыі,
Санаторыі з басейнам і аквапаркам у Беларусі

  • згуляць у боўлінг,
Боулінг у санаторыях Беларусі

  • і нават адчуць сябе героем франшызы «Гары Потар» – напэўна, гэтае фота павінна нагадаць вам легендарную шахматную партыю з фільма «Гары Потар і філасофскі камень».
Дзе адпачыць моладзі ў Беларусі

І гэта ўжо не кажучы пра тое, што ўсе санаторыі Беларусі размешчаны непадалёк ад розных рэк і вадасховішчаў, дзе можна:
  • папаплаваць уволю,
  • пазагараць,
  • пракаціцца па воднай роўнядзі на катамаране, лодцы ці гідроцыкле,
  • парыбачыць
Маладзёжны адпачынак у санаторыях Беларусі, які не саступае замежнаму – гэта не міф, а рэальнасць! І VETLIVA ведае ў гэтым толк, таму што наша каманда апрабавала гэты адпачынак на сабе. І ведаеце, што? Мы аднагалосна вырашылі, што туды абавязкова варта з'ездзіць!

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу