24.05.2019
Увядзенне бязвізавага рэжыму і арганізацыя II Еўрапейскіх гульняў у Мінску 2019 года зрабілі Беларусь папулярнай сярод замежных турыстаў. А значыць, кожны турыст, які наведвае нашу краіну, рана ці позна задаецца пытаннем: што ж прывезці на памяць пра паездку? Бо вярнуцца з падарожжа і не прывезці з сабой сувенір — усё адно што злятаць у Егіпет і не выкласці фота ў купальніку/плаўках (патрэбнае падкрэсліць) у Instagram. Лічыце ў такім выпадку, што і не адпачывалі зусім. З клопатам пра вас і вашы ўражанні пра сінявокую VETLIVA прадстаўляе топ беларускіх сувеніраў і падарункаў.
Вышыванкі ўжо даўно сталі сімвалам Беларусі. Традыцыя ўпрыгожваць адзежу сакральнымі ўзорамі павялася здаўна, яшчэ з Х–ХІІІ стагоддзяў. Прычым калі цяпер вышыванка стала паўсядзённай адзежай, нашы продкі насілі яе толькі па святах. Гэта была святочная, вясельная адзежа, і шмат хто верыў у сілу вышытых на ёй узораў.
Цяпер у вышыванках ходзіць і моладзь, і людзі старэйшага ўзросту, прычым нават у офісе можна сустрэць чалавека ў стылізаванай сукенцы, цішотцы ці кашулі. Праўда, вышыўка на іх наносіцца ўжо не ўручную, а машынным спосабам. Затое каштуе такая вышыванка адносна нядорага і па кішэні любому.
Такім чынам, першым пунктам у нашым чэк-лісце «Што купіць у Мінску турысту» будзе вышыванка — сукенка ці модны світшот для дзяўчыны, кашуля для хлопца ці мілыя цішотачкі і майкі-пола для самых маленькіх.
Дзе купіць:
Fainy.by (Славінскага, 12 к.101),
Mmkut.by (пр-т Незалежнасці, 58, ТЦ «Маскоўска-Венскі», пав.333).
Дарэчы, усе тры крамы працуюць праз інтэрнэт, таму ў Мінск прыязджаць зусім не абавязкова — заказ можна атрымаць поштай.
Апроч вышыванак, у топ беларускіх падарункаў уваходзіць ільняны хатні тэкстыль — абрусы, сурвэткі, ручнікі і шматлікае іншае. Лён — натуральны, даўгавечны матэрыял, які дыхае — сапраўдны гонар Беларусі.
Цікавы факт ад VETLIVA: вытворца марозіва «Белы полюс» пайшоў яшчэ далей і выпусціў пламбір з пялёсткамі васількоў і насеннем лёну ў жытнім стаканчыку. Дарэчы, гэта не адзіная гастранамічная вынаходка з выкарыстаннем нацыянальнага сімвала — васілька — у якасці прыправы. Сетка рэстаранаў нацыянальнай беларускай кухні «Васількі» і зусім прапануе сваім гасцям валошкавую ваду — асвяжальны напой з даданнем апельсіна, грэйпфрута ці лімона. Чытайце наш гастратур па Мінску і адпраўляйцеся спрабаваць смачняшку!
Прадукцыя з гэтага матэрыялу будзе не адзін год цешыць сваіх гаспадароў. На пытанне «Што прывезці з Беларусі ў падарунак дзяўчыне» мы адказалі, засталося расказаць, дзе ўсё гэта купіць:
класіка жанру — ДУМ, які ўжо неаднаразова засвяціўся ў кіно і знаходзіцца па адрасе пр. Незалежнасці, 21;
«Блакіт» — сама вытворчасць знаходзіцца ў Баранавічах, але замовіць упадабаную рэч з дастаўкай можна праз інтэрнэт-краму;
ГЦ «Сталіца», сярэдні ўзровень, пав. 520 і вул. Філімонава, 45 і інш.
Працягваючы тэму карысных у гаспадарцы сувеніраў, было б няправільно не згадаць знакамітую беларускую кераміку. Практычная, функцыянальная і неверагодна прыгожая — ці гэта не лепшае, што можна прывезці з Беларусі ў Расію ці купіць у падарунак замежніку? Бо кружкі і талеркі — гэта посуд, якім мы карыстаемся кожны дзень. А значыць чалавек, якому вы падорыце такі сувенір, будзе з цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінаць вас кожны раз, выкарыстоўваючы посуд па прызначэнні.
Дзе купіць беларускую кераміку:
Калі вы прыехалі ў Мінск на дзень-другі і абмежаваны ў часе — адпраўляйцеся ў музей мініяцюр «Краіна міні». Не-не, мы нічога не пераблыталі — менавіта тут, на праспекце Незалежнасці 25, знаходзіцца яшчэ і крама беларускіх сувеніраў і падарункаў.
Калі часу ў вас у запасе крыху больш — запрашаем на экскурсію па свеце беларускай керамікі.
А калі ў вас у планах яшчэ і паспрабаваць сябе ў якасці ганчара — сардэчна запрашаем у Дудуткі, дзе вас навучаць старажытнаму чараўніцтву ператварэння гліны ў выдатныя творы мастацтва.
Вырабы з саломкі, магніцікі на халадзільнік з дрэва, народныя цацкі — спіс незвычайных сувеніраў, якімі славіцца Беларусь, сапраўды бязмежны. У краіне мноства таленавітых майстроў, набываючы працы якіх вы купляеце часцінку душы, цяпла і любові, якую народныя ўмельцы ўкладваюць у выраб. У падарунак дзяўчыне можна прывезці выдатнае ўпрыгожванне ручной працы ці натуральную касметыку. Калі ж неабходны сувенір для мужчыны — звярніце ўвагу на вырабы майстроў-гарбароў. А для самых маленькіх падыдуць беларускія народныя цацкі з натуральных матэрыялаў — забаўны і па-экалагічнаму чысты сувенір для вашага дзіця.
У Мінску ёсць мноства розных сувенірных крам, дзе можна знайсці працы беларускіх майстроў. VETLIVA парэкамендуе вам галерэю «Славутыя майстры» (вул. Траецкая набярэжная, 6Б), дзе прадстаўлены шырокі выбар падарункаў на любы густ і кашалёк.
Прыехаць у Беларусь і не паспрабаваць журавіны ў цукры — усё адно, што пабываць у Італіі і не пакаштаваць сапраўдную італьянскую піцу ці пасту. Незабыўнае спалучэнне саладосці цукру і кіслінкі сапраўдных журавін цудоўна гарманіруюць паміж сабой, ствараючы цудоўны густ. Ухваляць і ласуны, і тыя, хто да салодкага адносіцца абыякава.
Мы ўпэўнены, што пра беларускія ласункі, у прыватнасці шакалад, вы і так наслышаны, ды і за мяса-малочнай прадукцыяй замацавалася слава эталоннай якасці. Мы жадаем распавесці вам пра сапраўднае дзівоцтва — слабаалкагольныя і моцныя спіртныя напоі:
Збіцень. Калі пра медавуху вы штосьці маглі чуць краем вуха, то збіцень сапраўды будзе вам у навінку. Яго невымоўны густ і водар не апісаць словамі — лепш адзін раз паспрабаваць, чым потым шкадаваць усё жыццё.
Крамбамбуля. А вось гэта ўжо будзе цікава тым, хто думае, што прывезці з Беларусі любімаму брату, свату, сябру — карацей, мужчыне, які ведае толк у добрым алкаголі. Моцны спіртны напой на зёлках — гэта нешта неверагоднае і сапраўды ні на што не падобнае.
Старка і самагонка. Так-так, у Беларусі ёсць некалькі месцаў, дзе самагонку робяць абсалютна легальна, з выкананнем усіх старажытных тэхналогій. Гэта музей Дудуткі і этнакультурны комплекс «Наносы-Наваселле». А вось за сапраўднай старкай (не, сувязі са знакамітай дынастыяй з нашумелага серыяла «Гульня прастолаў» дадзенае слова не мае) прыйдзецца адправіцца ў Сулу. Але яно, паверце, таго варта!
Ваша выбранніца сэрца/баявая сяброўка/дарагая мама (патрэбнае падкрэсліць) сапраўды не прабачыць вам, калі вы вернецеся з сінявокай без касметыкі, якую там робяць. Каштуе яна зусім нядорага, а эфект дае ўзрушаючы! Купіць прадукцыю «Беліты Вітэкс», «Relouis» і іншых вытворцаў VETLIVA рэкамендуе ў фірмовых крамах, якіх вельмі шмат у кожным абласным цэнтры Беларусі, уключаючы Мінск.
Вядома, наш пералік таго, што можна прывезці з Беларусі ў падарунак, далёка не поўны. Бялізна маркі «Мілавіца», шыкоўныя паліто «Элема», прыгожы абутак «Belwest» і аксэсуары «Minsker» — поўны спіс файныіх брэндаў сінявокай глядзіце па спасылцы. Галоўнае, каб вам спадабалася ў нашай краіне настолькі, што вы будзеце пра яе ўспамінаць з цеплынёй і абавязкова захочаце вярнуцца.
VETLIVA будзе рады падтрымаць вас у гэтым жаданні і арганізаваць усё на самым вышэйшым узроўні — ад рашэння праблем з пражываннем да арганізацыі адпачынку ў санаторыі і тура па сінявокай. Лайкайце нашы артыкулы, чытайце наш Блог, а мы будзем і далей дзяліцца з вамі нашымі лайфхакамі і карыснай інфармацыяй.
ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!
Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.
Што паглядзець у Мінску за 3 дні?
Топ санаторыяў Беларусі ў 2019: лячэнне і адпачынак
Каб апора не падвяла: хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і іх лячэнне
1
2...
489