Актыўны адпачынак + прыгожыя пейзажы = ідэальны зімовы адпачынак ад VETLIVA

Актыўны адпачынак + прыгожыя пейзажы = ідэальны зімовы адпачынак ад VETLIVA

24.12.2021

Зіма лічыцца адным з самых няпростых перыядаў года для нашага ментальнага і фізічнага здароўя: халады, кароткія светлавыя дні і пастаянны стрэс на працы перад святамі можа ўвагнаць у засмучэнне нават самага ўстойлівага. Але трэба адчайвацца: сёння сэрвіс анлайн-браніравання і аплаты турыстычных паслуг VETLIVA падзеліцца ідэальнай формулай для ўзняцця баявога духу і цікавага баўлення часу ўзімку!

Зімовыя пейзажы і актыўны адпачынак: топ-ліст ад VETLIVA

Катанне на сноўбордах

Актыўны адпачынак у асяроддзі прыгожых пейзажаў? Канешне!

Мы прызвычаіліся лічыць, што любавацца прыгажосцямі прыроды варта менавіта ў стане супакою, у ідэале з гарачай гарбатай у тэрмасе і падчас павольнай прагулкі. Аднак хто сказаў, што ў гэтага правіла няма выключэнняў? 

Вось некалькі варыянтаў, як вы можаце сумясціць актыўны адпачынак і вывучэнне прыгожых зімовых лакацый у Беларусі: 

1. Фотапаляванне. Вельмі недаацэненае, па нашым меркаванні, баўленне часу, асабліва тут, у Беларусі, дзе засяроджана велізарная колькасць узрушаючых краявідаў. Усё, што вам спатрэбіцца, — гэта цёплая адзежа, мабільная камера ці фотаапарат і жаданне знайсці штосьці выдатнае. І ўсё: адважна адпраўляйцеся на вуліцы свайго горада ці едзьце на прыроду, каб зрабіць прыгожыя кадры для сацыяльных сетак ці папоўніць фотаальбом шыкоўнымі здымкамі.
2. Зімовыя актыўнасці. Тут усё па класіцы: снежкі, лепка снегавікоў, катанне на санках і цюбінг — проста выхадзіце на вуліцу (толькі апраніцеся цяплей), катайцеся з горак і падчас гэтага атрымлівайце асалоду ад белых абшараў. Часам, вядома, зімы нас не цешаць колькасцю снега: бывае, што і Новы Год мы спраўляем ва ўмовах слоты і дажджоў. Аднак гэта не нагода вешаць нос! Нават у такіх умовах можна павесяліцца ад душы як у дзяцінстве: напрыклад, прыхапіўшы ў краме пару ўпаковак штучнага снега, раскідаўшы яго ў парку і тым самым падарыўшы мора ўсмешак сваім дзецям і проста прахожым.Зімовыя актыўнасці
3. Зімовыя віды спорту. Узімку шмат хто адчувае, як сілы сыходзяць з цела, становіцца вельмі няпроста выконваць нават самыя простыя задачы. Паспрабуйце ўзбадзёрыцца і зарадзіцца новымі эмоцыямі! Менавіта іх дораць актыўныя віды спорту. Катанне на лыжах і каньках на адкрытай прасторы — тое што доктар прапісаў ад маркоты. А ўявіце, як выдатна несціся на лыжах ці сноўбордзе са снежнага схілу і бачыць перад сабой неабсяжныя белыя абшары — проста рай для стомленых вачэй.
4. Экскурсіі і туры. Актуальныя ў любую пару года, але ўзімку шматлікія беларускія пейзажы сапраўды зменьваюцца: тая ж Белавежская Пушча ідэальна падыходзіць для баўлення часу. Можна і рэдкіх жывёл убачыць, і з дзецьмі паскакаць вакол елкі, і ў Дзеда Мароза падарункі атрымаць. Дарэчы, лепшыя экскурсіі і туры ў Пушчу і іншыя беларускія паркі можна браніраваць па кароткім нумары 7172!

Рэзідэнцыя Дзеда МарозуVETLIVA нагадвае: COVID-19 наклаў велізарную колькасць абмежаванняў на вандроўкі, а яшчэ і ў дадатак пагоршыў стан здароўя? Вам варта звярнуць увагу на рэабілітацыйныя праграмы ў беларускіх санаторыях: мясцовыя адмыслоўцы сапраўды ведаюць, як падняць вас на ногі!

Раўбічы: здаровы лад жыцця і прыгажосць беларускай прыроды

Эх, як часам хочацца адправіцца ў горы! Пракаціцца на лыжах, зрабіць шыкоўныя здымкі, ад душы павесяліцца з сябрамі і сям'ёй… Як шкада, што для гэтага прыйдзецца ехаць за мяжу. Ці не? 

Менавіта для тых, хто даўно марыць пра горныя вяршыні, створаны спартовы комплекс Раўбічы: легендарны беларускі цэнтр зімовых відаў спорту і актыўнага адпачынку. 

Апроч таго, што ў тут круглы год можна браць напракат лыжы і сноўборды, займацца спортам разам з майстрамі сваёй справы і проста адпачываць на свежым паветры, у Раўбічах можна і прыродай палюбавацца! Нідзе больш у Беларусі вы не сустрэнеце такіх стромкіх заснежаных схілаў, шыкоўна аформленых комплексаў будынкаў і разнастайных кропак для ідэальных зімовых здымкаў. Вось простая інструкцыя: бераце падмышку сноўборд, становіцеся на вяршыні спуску, прымаеце любімую паставу — вуаля, вы цудоўныя!

Катанні на горных лыжах


А Новы год у Раўбічах можна адсвяткаваць? 

Зразумела, куды ж гарналыжны комплекс ды і без самага галоўнага свята года! У Раўбічах ведаюць, чаго вы жадаеце, таму навагодняя праграма ўжо складзена, і толькі палюбуйцеся ёю: 

  • у навагоднюю ноч вас чакае шыкоўны банкет з багата абстаўленымі сталамі, шоў-праграмай, цікавымі актыўнасцямі для дзяцей і конкурсамі; 
  • а ўжо 1 студзеня (вядома, пасля крэпкага сну) у вас будзе магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах на адкрытым паветры: вулічных гуляннях і майстар-класах, ды яшчэ і суправаджацца яны будуць фірмовымі пачастункамі ад шэф-кухара; 
  • ваша пуцёўка не была б поўнай без магчымасці пакатацца на лыжах, цюбінгах і сноўбордах, лазні, саўны, катання на каньках пад адкрытым небам — у Раўбічах паклапаціліся і пра гэта. 

Святочны салют, дыскатэкі для дарослых і дзяцей, шмат музыкі і святла, а таксама свежае зімовае паветра — тое, што трэба для аматараў актыўнага адпачынку.

Навагодні салютVETLIVA раіць: шукаеце больш інфармацыі пра Раўбічы, кошты на свята і адпачынак? Тэлефануйце па нумары 7172 — мы з задавальненнем падзелімся ўсімі падрабязнасцямі. 

Атрымлівайце асалоду ад адпачынку і займайцеся спортам у Чырвонай Паляне

Усё ж лічыце, што сапраўдны адрэналін і праўдзівы кайф ад гор можна адчуць толькі ў сапраўдных гарах? Мы ведаем, што вам трэба! 

Гарналыжны курорт «Чырвоная Паляна» размясціўся ў горадзе Сочы. Менавіта тут у 2014 годзе праходзілі зімовыя Алімпійскія гульні. Тады ўсё дзівіліся: такі гарачы горад, проста субтропікі сапраўдныя, і раптам зімовая алімпіяда? Сочы паказаў сябе цудоўна ў гэтым амплуа, а пасля Алімпійскіх Гульняў гарналыжныя курорты працягнулі функцыянаваць на ўсё 100 і запрашаць адпачывальнікаў.

Пад'ёмнік на гарналыжным курорце


Што вас чакае ў гарналыжным курорце «Чырвоная Паляна”? 

1. Узрушаючыя пейзажы. Да аднайменнага мястэчка вядзе горны серпантын, які сапраўды захопіць вашу ўвагу: разнастайныя хаткі, гатэлі, крамы і цэнтры, якія стаяць каля падножжаў гор, будуць пакрыты снегам і патанаць у ззянні калядных агнёў. А які выгляд адкрываецца з горных вышынь! Ды і прагуляцца па заснежаных набярэжных, гледзячы з прычала на горныя масівы, што ўзвышаюцца ўдалечыні — тое, што трэба для тых, хто жадаў папоўніць галерэю новымі здымкамі ці ўладкаваць рамантычную прагулку.Краявід у Чырвонай паляне
2. Зімовыя актыўнасці. «Чырвоная Паляна» па праве лічыцца адным з лепшых гарналыжных курортаў. Тут можна заняцца літаральна ўсім, што толькі можа прыйсці вам на розум: лётаць на парапланах, займацца скалалажаннем, хадзіць у аднадзённыя паходы да вадаспадаў і ледзяных скал, адпраўляцца на пешаходныя прагулкі. Ну і вядома, куды ж без канькоў, лыж і сноўбордаў? Ад мясцовых трас проста дух займае, а дасведчаныя інструктары і правадыры паклапоцяцца пра тое, каб ваш адпачынак быў бяспечным і цікавым.
3. Рэлакс. Пасля насычанага дня заўсёды хочацца паесці і сагрэцца, расслабіць усе мышцы і проста атрымліваць асалоду ад цішыні. Пра гэта ўжо паклапаціўся комплекс адпачынку «Беларусь», размешчаны прама на тэрыторыі Чырвонай Паляны. Жадаеце пасля лыжных прагулак і фотапалявання папесціцца ў СПА ці проста пакачацца на ложку ў шыкоўным нумары? Тады «Беларусь» сапраўды ваш ідэальны варыянт. 

Чырвоная паляна зімой

Новы Год у Чырвонай Паляне

У комплексе адпачынку «Беларусь» ужо загадзя прадугледзелі варыянт для тых, хто жадае адзначыць Новы Год 2022 на свежым паветры. У навагодні тур ад Чырвонай Паляны ўключана пражыванне ў камфартабельнай гасцініцы, харчаванне, штодзённыя спа-працэдуры, трансфер да канатна-кросельнай дарогі (каб вам было камфортна дабірацца да лыжных трас). 

І, вядома, вам не прыйдзецца турбавацца пра тэхнічныя дробязі гэтай паездкі: турыстычныя паслугі, трансфер да аэрапорта, курортныя зборы, скі-пас і нават ПЦР-тэст — усё гэта сэрвіс анлайн-бранявання і аплаты турыстычных паслуг VETLIVA ужо прадугледзеў: вам застанецца толькі патэлефанаваць па кароткім нумары 7172!

Новы год у Чырвонай паляне
Звярніце ўвагу:
вышэйпаказаныя паслугі не ўваходзяць у кошт тура і аплачваюцца дадаткова.

Рыхтуемся ўвайсці ў 2022 год хораша і актыўна! 

Кажуць, што ў здаровым целе жыве здаровы дух. Менавіта таму мы раім выбіраць актыўны адпачынак у прыгожых месцах: так вы не толькі ўмацуеце фізічнае здароўе, але і адпачнеце маральна, любуючыся прыгажосцямі Беларусі і бліжэйшага замежжа. Сэрвіс анлайн-браніравання і аплаты турыстычных паслуг VETLIVA заўсёды гатовы паклапаціцца пра ваш адпачынак і аздараўленне: варта толькі патэлефанаваць па кароткім нумары 7172 і адправіцца ў падарожжа!

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу