5 спосабаў выдатна правесці травеньскія святы

30.04.2021

Чым нам падабаецца травень? Мы любім гэты месяц з дзвюх нагод: за ім адразу ідзе лета, а яшчэ, дзякуючы святам, ёсць магчымасць расслабіцца і крыху больш адпачыць ад працы. А каб не губляць час дарма, чаму б не правесці яго з карысцю? Напрыклад, атрымаць новыя ўражанні, аздаравіцца ці проста добра адпачыць, каб зарад бадзёрасці і пазітыва быў з вамі ўсе наступныя дні. VETLIVA прадстаўляе падборку выдатных варыянтаў баўлення часу на травеньскія святы.

Як правесці травеньскія святы?


фота травеньскія святы

Адпачываем удалечыні ад гарадскога шуму

Цішыня, дрэвы квітнеюць, птушачкі спяваюць… Сапраўдная сельская пастараль — тое, што трэба заўзятаму гарадскому жыхару. І паверце: гэта лёгка ўладкаваць!

Беларускія аграсядзібы — гэта адпачынак з камфортам у асяроддзі выдатнай прыроды. Жадаеце — шашлыкі гатуйце, жадаеце — загарайце (тым больш, што надвор'е ў траўні ўжо дазваляе), жадаеце — шпацыруйце па лесе і дыхайце свежым паветрам. А якая тут кухня! Свежая, апетытная і неверагодна смачная хатняя ежа стане сапраўдным адкрыццём для тых, хто ўжо стаміўся ад фаст-фуда, а часу на паўнавартаснае гатаванне няма.

VETLIVA рэкамендуе: калі мэта вашай паездкі — гастратурызм, у нас ёсць для вас падборка самых файных лакацый, дзе можна паесці па-княжацку. Ежа з нацыянальным каларытам варта таго, каб дзеля яе перасекчы некалькі дзясяткаў кіламетраў.


фота адпачываем удалечыні ад гарадскога шуму

Чым яшчэ заняцца ў аграсядзібах?

  • Пракаціцца на роварах/квадрацыклах і розных іншых тыпах транспарта, якія вам прапануюць на месцы.
  • Парыбачыць, калі аграсадзіба размешчана недалёка ад вадаёма.
  • Пазнаёміцца і пагладзіць мясцовую жыўнасць. Дарэчы, вось вам і лайфхак ад VETLIVA: калі вы выбіраеце месца для адпачынку з дзецьмі, абавязкова зазірніце ў кантактны заапарк. Дзеці будуць у захапленні ад трусаў, коней, коз і іншых жывёл.
  • Уладкаваць сяброўскі валейбольны ці футбольны матч на абсталяванай пляцоўцы.
  • Папарыцца ў лазні і шматлікія-шматлікія іншыя варыянты.

Браніруйце загадзя, а то прапановы разлятаюцца як гарачыя піражкі!

Адпраўляемся ў санаторый


фота отправляемся в санаторий

Беларускі санаторый — гэта не толькі якаснае лячэнне. Нашы здраўніцы нездарма так горача любяць за мяжой, бо за ўмераны кошт тут прапануюць усё па вышэйшым разрадзе. І нават для тых, хто можа вырвацца толькі на пару дзён, ёсць спецыяльныя прапановы — аздараўленчыя пуцёўкі. У іх кошт уключаны мінімум расслабляльных працэдур, якія накіраваны на павышэнне агульнага тонусу арганізма і імунітэту, што вельмі важна ў эпоху пандэміі COVID-19.

У большасці здраўніц ёсць забаўляльныя цэнтры, басейны, сауны, танцпляцоўкі, кінатэатры, спартыўныя пляцоўкі, — адным словам, усё, што трэба для выдатнага адпачынку. І наконт харчавання не хвалюйцеся: усё будзе па вышэйшым разрадзе, як у пяцізоркавым гатэлі!


фота кухня ў забаўляльных цэнтрах

Пазнаём Беларусь

А вы можаце пахваліцца тым, што пабачылі кожны куток Беларусі? Напэўна ёсць яшчэ такія месцы, дзе вы яшчэ не былі. А значыць, самы час выпраўляць гэты прыкры недагляд! Вось невялікая падборка цікавых варыянтаў ад VETLIVA:

  1. «Тысячагадовы Брэст». Брэст, Камянец і знакамітая Брэсцкая крэпасць — падчас двухдзённага тура ў вас будзе досыць часу, каб пазнаёміцца са славутасцямі і зрабіць мноства фатаграфій. Тым больш, што час напярэдадні 9 Траўня ідэальна падыходзіць для наведвання крэпасці і яе лакацый.
  2. «Беларускі калейдаскоп». Пара асвяжыць памяць і пазнаёміцца нанова з Мірскім і Нясвіжскім замкамі, ізноў адчуць іх веліч і моц. І, вядома, зазірнуць заадно ў Дудуткі.

фота беларускі калейдаскоп

  1. «Мір беларускіх мястэчак». Будслаў, Глыбокае, Мосар… Ці ведаеце вы хоць што-небудзь пра гэтыя населеныя пункты? Здаецца, амаль нічога, акрамя таго, што ў Глыбокім гатуюць смачную згушчонку. А між тым падчас гэтай экскурсіі вас чакаюць сапраўды велічныя храмы і іншыя цікавыя лакацыі.
  2. «Экскурсія на завод БЕЛАЗ». Убачыць месца, дзе збіраюць самыя вялікія ў свеце самазвалы — яшчэ адзін выдатны варыянт падарожжа на травеньскія святы. Вы пабываеце ўнутры кабіны машыны і даведаецеся шмат цікавага пра працэс стварэння Белазаў. А ў канцы атрымаеце памятныя сувеніры, якія доўгі час будуць нагадваць вам пра займальную вандроўку!

Складаем маршрут самастойна


фота Складаем маршрут

Калі вы не аматар пракладзеных шляхоў, тады самы час узяць у рукі ручку ці аловак, карту Беларусі і адзначыць на ёй лакацыі, якія вы яшчэ не бачылі асабіста. Гэта могуць быць незвычайныя помнікі, архітэктурныя шэдэўры, якія час ад часу схаваны ў невялікіх і нічым не прыкметных вёсачках, закінутыя будынкі, прыродныя комплексы ці гарады. Ёсць сваё хараство ў падарожжы на аўтамабілі, што ўжо даказала каманда VETLIVA, здзейсніўшы кругасветку па Беларусі за 7 дзён. Так што вы можаце ўзяць з нас прыклад, каб у чарговы раз пераканацца, як файна і прыгожа ў нашай краіне.

Знаходзім незвычайнае ў звыклым горадзе


фота незвычайнае ў звыклым горадзе

Жыхароў сталіцы не здзівіш выявамі «Чырвонага касцёла» ці яркімі фатаграфіямі графіці на Кастрычніцкай. Гэтыя месцы ўжо сталі сапраўды культавымі і турыстычнымі. А як наконт непрыкметнай сажалкі са статуямі ў стылі Гаудзі? Так-так, гэта прыгажосць, няхай і ў не самым прывабным выглядзе, знаходзіцца ў Мінску. Мазаічныя скульптуры ўпрыгожваюць Тучынскі сквер, які ў народзе празвалі Мухляй. І такіх лакацый у адным толькі Мінску напэўна знойдзецца не адзін дзясятак. Так што травеньскія святы могуць стаць самым зручным часам для таго, каб больш даведацца пра любімы горад.

Напаўняйце жыццё яркімі ўражаннямі!

Зіма ўжо сышла, а значыць, надышоў час цяпла і яркіх эмоцый. Нягледзячы на пандэмію, вы можаце сабе дазволіць убачыць больш. Трымайце сацыяльную дыстанцыю, не забывайце карыстацца санітайзерам і падарожнічайце. Бо вандроўкі — гэта жыццё!

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


2

Вярнуцца да спісу