5 санаторыяў з лепшымі дэтокс-праграмамі
5 санаторыяў з лепшымі дэтокс-праграмамі
24.12.2021
Доўгачаканыя навагоднія святы нясуць з сабой не толькі выдатны настрой, шчасце і весялосць. Святочныя сталы напоўнены смачняшкамі, а ісці спаць да 12 гадзін у навагоднюю ноч — значыць прапусціць усё самае цікавае. Адгэтуль і лішнія кілаграмы, і кругі пад вачамі, і астатнія хароствы, якімі даводзіцца адплачваць за вясёлае баўленне часу. Але не спяшайцеся ўпадаць у апатыю: у сэрвісу анлайн-браніравання і аплаты турыстычных паслуг VETLIVA ёсць выхад. Распавядаем, як і дзе вярнуцца да жыцця пасля навагодніх свят.
Вяртаем асіны стан у санаторыі «Спадарожнік»

Задачы. Адмыслоўцы санаторыя «Спадарожнік» распрацавалі комплексную праграму «Дэтаксікацыя і аптымізацыя масы цела», разлічаную на 12 дзён. Яна прызначана для хуткага аднаўлення тонусу арганізма пасля свят, збавення ад стамляльнасці і дэпрэсіўных станаў, прывядзення масы цела ў норму, а таксама падрыхтоўкі чалавека да планавых аперацый. Дэтаксікацыя арганізма праходзіць у два этапы:
- Клеткавае ачышчэнне. Спачатку неабходна стымуляваць рух струменяў вадкасці, якая абмывае клеткі (па-навуковаму гэты працэс завецца ўзмацненне міжтканкавага гумаральнага транспарта) і ўзмацніць лімфадрэнаж. У выніку паскорыцца ачышчэнне міжклеткавай прасторы з выдзяленнем таксінаў.
- Стымуляцыя працэсаў выдзялення. Наступны крок — выдаленне назапашаных таксінаў. Каб яны не засталіся ў арганізме, неабходна стымуляцыя ўсіх сістэм, якія адносяцца да выдзяляльных працэсаў: кровазвароту, мочапалавой сістэмы, страўнікава-кішачнага тракта і інш.
Эфект.
- Нармалізуецца дзейнасць страўнікава-кішачнага тракта, які перажыў выпрабаванне тазікамі аліўе, незлічонымі закускамі, тонай мандарынаў і іншых смачняшак.
- Памяншаюцца і нават зусім знікаюць маршчыны і мяшкі пад вачамі, якія з галавой выдаюць тых, хто сустракаў світанак 1 студзеня.
- Павялічваецца настрой і працаздольнасць, якіх так бракуе пасля працяглых канікул.
- На клеткавым узроўні чысціцца і абнаўляецца арганізм.

Працэдуры. У праграму ўключаны:
- ЭКГ, аналізы крыві і іншыя неабходныя даследаванні;
- збалансаванае харчаванне, у тым ліку прыём мінеральнай вады, сокаў, фітагарбаты і энтэрасарбентаў, якія выводзяць шлакі з арганізма;
- ударна-вакуумная тэрапія ў капсуле Vacumed;
- пнеўмакампрэсійная тэрапія,
- імпульсны лімфадрэнаж на апараце Lymphavision;
- сухая вуглякіслая ванна Рэабокс;
- падводны душ-масаж;
- цюбаж з ужываннем сінусоідных мадуляваных токаў;
- агульная камерная крыятэрапія;
- працэдуры абкручвання з эфектам дэтаксікацыі (са скрабіраваннем і без);
- інгаляцыі з паравым растворам сакскай гразі;
- SPA-капсула.
VETLIVA папярэджвае: існуе шэраг супрацьпаказанняў, пры якіх праходжанне праграмы не рэкамендуецца. Абавязкова пракансультуйцеся з урачом!
Вяртаем прыгажосць у санаторыі «Прыдняпроўскі»

Задачы. Праграма «Тыдзень прыгажосці» ў санаторыі «Прыдняпроўскі» названа так абсалютна заслужана. Усяго за 7 дзён у здраўніцы можна адчувальна памаладзець! Згадзіцеся, як бы ні хацелася раніцай першага студзеня ўбачыць у люстэрку свежы і падцягнуты твар, хутчэй за ўсё, вас чакае адваротны вынік. Хоць наперадзе яшчэ шмат выхадных дзён, ды і Каляды не за горамі. Так што надышоў час вяртаць скуры натуральнае ззянне і заадно вывадзіць назапашаныя шлакі з арганізма.
Эфект. Адпачынак у санаторыі «Прыдняпроўскі» стане магутным зарадам свежасці і пругкасці для вашай скуры. У люстэрку больш не адаб'юцца мімічныя маршчынкі і стомленыя вочы. Усё дзякуючы пяці збалансаваным працэдурам.

Працэдуры. «Тыдзень прыгажосці» складаецца з 5 амаладжальных і танізавальных працэдур:
- СПА-капсула. За час, праведзены ў СПА-капсуле, вы неверагодна расслабіцеся і адпачнеце, пакуль апарат эфектыўна выгрэе нават самыя глыбокія пласты скуры і дапаможа порам пашырыцца.
- Таласатэрапія. Не абавязкова пакідаць межы Беларусі, каб апрабаваць на сабе сілу марскога багавіння, якое ўтрымоўвае ёд, магній, калій і іншыя мікраэлементы. Абкручванні дапамагаюць пазбавіцца ад цэлюліта і атрымаць пругкую, абноўленую скуру.
- Лячэбныя ванны са скіпафітам «Амаладжальны». Ужо з назвы актыўнага дадатку зразумела, якога эфекту можна дасягнуць, лашчачыся ў цёплай вадзе з прыемным водарам. Пакуль вы атрымліваеце асалоду ад ванны, скіпафіт станоўча ўздзейнічае на працу капіляраў, запавольвае працэс старэння і паляпшае агульны стан скуры.
- MYA-стымуляцыя. Дадзеная працэдура ўяўляе сабою механічнае ўздзеянне на мышцы цела, якое па прынцыпе дзеяння нагадвае масаж у санаторыях. Аднак па сваім эфекце стымуляцыя хутчэй з'яўляецца аналагам фізічных практыкаванняў, а значыць, дапамагае трымаць мышцы і постаць у тонусе. Запомніце гэта, калі жадаеце хутка скінуць набраныя падчас свят лішнія кілаграмы!
- Радыяліфтынг. Забудзьцеся пра ўколы прыгажосці! Іх абсалютна бязбольным аналогам лічыцца радыяліфтынг, які ўпэўнена замацоўвае атрыманы ад праходжання праграмы эфект, дапамагаючы скарэктаваць авал твару і разгладзіць скуру.

Рада ад VETLIVA: у санаторыі «Прыдняпроўскі» праводзяць працэдуру флоатынг. Калі вы заўсёды жадалі даведацца, што такое бязважкасць у межах ванны — абавязкова рэкамендуем пабываць хоць бы на адным сеансе!
Ужо захацелі акунуцца ў атмасферу рэлакса і прыгажосці? Тэлефануйце на нумар 7172, і мы дапаможам вам забраніраваць пуцёўку на зручныя даты.
Спрабуем чароўную сілу фукуса ў санаторыі «Нарач»

Задачы. У санаторыі «Нарач» ведаюць толк у ачышчэнні арганізма! Тут для гэтага ўжываюць сучасную медыцынскую базу ў спалучэнні з прыродным багаццем — сілай фукуса. Ён уяўляе сабою адмысловы від марскога багавіння з вялікай канцэнтрацыяй ёду, мікраэлементаў, амінакіслот і вітамінаў груп А, В, С, D, Е. Фукус з'яўляецца адным з асноўных кампанентаў прэпаратаў для пахудання. Менавіта таму яго ўжыванне ў праграмах «Ачышчэнне арганізма», «Экспрэс-пахуданне + ачышчэнне арганізма» прыводзіць да выдатных вынікаў.
Эфект. Працэдуры з ужываннем фукуса дапамагаюць выцягваць шлакі і таксіны з арганізма, паляпшаць стан скуры, пазбаўляцца ад друзласці і праяў цэлюліта, у тым ліку і памяншаць тлушчавыя адклады, супакойваць і здымаць стрэс.

Працэдуры. Колькасць працэдур змяняецца ў залежнасці ад віду праграмы. Калі вы абіраеце «Ачышчэнне арганізма», тады вас чакаюць сеансы ў кедравай бочцы, спелеатэрапія, кішачныя прамыванні і комплекс працэдур з выкарыстаннем фукуса. Пры выбары больш пашыранай праграмы «Экспрэс-пахуданне + ачышчэнне арганізма» вы ў дадатак да вышэйпералічаных працэдур адчуеце гаючы эфект душа Шарко, нацешыцеся антыцэлюлітным масажам і падводным душам-масажам.
Спрабуем экстрым-дэтокс ў санаторыі «Пліса»

Задачы. У санаторыі «Пліса» прапануюць прайсці праграму «Экстрым дэтокс», распрацаваную дасведчанымі дыетолагамі. Гэта дапаможа вам не толькі хутка вярнуцца да правільнага рэжыму дня і харчавання пасля свят, але і атрымаць карысныя рэкамендацыі на будучыню.
Эфект. Грунтоўна падабраны комплекс медыцынскіх і аздараўленчых працэдур дапаможа вам:
- максімальна эфектыўна ачысціць арганізм ад шкодных рэчываў,
- паменшыць масу цела да нормы,
- паменшыць узровень стрэсу,
- прывесці ў норму рэжым сну,
- вярнуць добры настрой і самаадчуванне.

Працэдуры.
- Гідрамасажная ванна, душ Шарко ці ванна з дадаткам «Скіпафіт «жоўты» па Залманаву» (адна з працэдур на выбар);
- Вакуўмны ці ручны масаж;
- Пнеўмакампрэсійная ці Hi-Top высокатонавая тэрапія, якую па-іншаму завуць скульптар цела;
- Антыцэлюлітны СПА-рытуал, які ўключае масаж і абкручванне, ці без’ін’екцыйная мезатэрапія для праблемных зон цела;
- Інтэнсіўнае клеткавае амаладжэнне твару (актыўны дэтокс);
- Кактэйль з парасткаў пшаніцы ці кіслародны кактэйль;
- Аквааэробіка (заняткі праводзяцца ў групе), а таксама заняткі з інструктарам у трэнажорнай зале ці фітнес на вібраплатформе.
Дапамагаем аднаўленню арганізма ў «Ясельдзе»

Задачы. Яшчэ адна здраўніца, куды сэрвіс анлайн-браніравання і аплаты турыстычных паслуг VETLIVA можа парэкамендаваць вам адправіцца пасля свят — санаторый «Ясельда». Тут распрацавана адмысловая праграма, пасля праходжання якой вы адчуеце сябе абноўленымі і забудзецеся пра шкодныя наступствы свят. Поўная дэтаксікацыя арганізма і паляпшэнне тонусу арганізма — вось якую мэту ставяць перад сабой адмыслоўцы здраўніцы.
Эфект. Лячэбна-аздараўленчая дэтокс-праграма складаецца з комплексу працэдур, якія дапамогуць:
- павялічыць імунітэт,
- зняць стомленасць,
- вывесці з арганізма назапашаныя шлакі,
- зменшыць масу цела,
- нармалізаваць функцыі страўнікава-кішачнага тракта,
- палепшыць стан скуры, на якой магла не лепшым чынам адбіцца бяссонная навагодняя ноч.

Працэдуры.
- «Фітабочка» (інфрачырвоная сауна) ці на выбар надвеннае лазернае апрамяненне крыві, якое па-іншаму завецца гематэрапіяй.
- Гразелячэнне з дапамогай аплікацый.
- Лакальная крыятэрапія ці магнітатэрапія на вобласці органаў страўнікава-кішачнага тракта.
- Падводны душ-масаж, кантрасная ці жамчужная ванна на выбар.
- Ручны або вакуўмны масаж.
Таксама праграма складаецца з штодзённага наведвання басейна, прыёму мінеральнай вады і фітнеса з інструктарам.
Ваша добрае самаадчуванне — у руках прафесіяналаў

Весела адзначыць Новы год жадае кожны. Але, на жаль, доўгія канікулы могуць адбіцца на нас і знешне, і ўнутрана. Не адчайвайцеся, калі ў люстэрку з раніцы адлюстроўваецца незнаёмы твар! Для гэтага сэрвіс анлайн-браніравання і аплаты турыстычных паслуг VETLIVA і прыгатаваў выдатную падборку здраўніц, дзе вам дапамогуць хутка вярнуць тонус арганізму і ззянне скуры. Тэлефануйце па кароткім нумары 7172, і нашы адмыслоўцы з задавальненнем падбяруць для вас падыходны варыянт.
ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!
Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.
Чытайце таксама
Санаторыі Беларусі на Чорным моры і Прыбалтыцы: адпачынак за мяжой як дома
Санаторый «Баравое»: калі лячэнне і адпачынак ідуць рука ў руку
Санаторый «Ружанскі» — падарожжа ў свет аздараўлення і рэлакса!

