Гарадок
Гарадок
Агульныя звесткі
Гарадок - адміністрацыйны цэнтр раёна з насельніцтвам у 12 тысяч чалавек, размешчаны ў 30-ці кіламетрах на поўнач ад Віцебска.
Праз Гарадок працякае рака Гараджанка, таксама званая Усыса, а з паўднёвага захаду да горада падступае возера Лугавое.
Гістарычная даведка
Першая пісьмовая згадка Гарадка адносіцца да 1128 годза ў сувязі з ваенным паходам кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча на зямлі Полацка. Згадваецца Гарадок і ў крыніцах другой паловы XIII стагоддзя, калі адбылася бітва паміж літоўскімі войскамі і палачанамі.
Пазней Гарадок з'яўляўся мястэчкам, які ўваходзіў у склад Віцебскага ваяводства ў межах ВКЛ.
У 1772 годзе пасля далучэння Гарадка да Расійскай імперыі населены пункт атрымлівае статус горада, а праз 9 гадоў і ўласны герб. У 1924 годзе Гарадок становіцца цэнтрам раёна ў складзе Віцебскай вобласці.
Герб
На гербе Гарадка, які населены пункт атрымаў у 2006 годзе, намаляваны леў - сімвал сілы і адвагі.
Транспартныя зносіны
Гарадок - чыгуначная станцыя, размешчаная на галінцы, якая злучае Віцебск з расійскім горадам Невель. Праз населены пункт праходзяць і аўтадарогі, якія злучаюць Гарадок з Уллой і Віцебскам.
Славутасці
У XVII стагоддзі ў Гарадку на беразе Гараджанкі быў узведзены бастыённы замак. Сёння аб некалі знаходзіўшымся тут збудаванні нагадваюць толькі рэшткі бастыёнаў і роў, шырыня якога дасягае 16 метраў.
Помнікам сярэдзіны XIX стагоддзя з'яўляецца будынак паштовай станцыі. З таго часу таксама захавалася вадзяны млын і застаўны дом. Акрамя таго, Гарадок можа пахваліцца захаванымі пабудовамі пачатку ХХ стагоддзя: гандлёвымі і жылымі дамамі.
У ліку рэлігійных славутасцяў горада неабходна назваць Свята-Траецкую царкву, перабудаваную ў канцы ХХ стагоддзя з будынка былой царкоўна-прыходскай школы.
Таксама ў 1990-я гады ў Гарадку быў узведзены яшчэ адзін храм - Благавешчанскі касцёл.
Як і іншыя гарады Беларусі Гарадок пацярпеў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Напамінам пра тыя падзеі служыць мемарыяльны комплекс «Неўміручасць» - месца пахавання звыш 5 тысяч салдат, якія вызвалялі горад і раён у снежні 1943 года.
Маюцца ў горадзе і камяні-валуны, устаноўленыя ў памяць пра беларускага песняра Кастуся Варэніцына - аўтары сатырычнай паэмы «Тарас на Парнасе», якая была напісана ў Гарадку.
Нематэрыяльная культура Гарадка
Славіцца Гарадок і сваёй нематэрыяльнай культурай. Так, мясцовае ткацтва «Кісея» ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны. А паглядзець узоры абрусаў і ручнікоў, выкананых у мясцовай манеры, можна ў раённым краязнаўчым музеі, а таксама Гарадоцкім доме рамёстваў.
Вядомы Гарадок і сваім абрадам - «Пахаванне дзеда», які праводзіцца ў першы дзень Масленіцы і сімвалізуе сабой праводзіны зімы. Так, калі ў іншых частках Беларусі спальваецца пудзіла, то ў Гарадку адбываюцца «пахаванне» лялькі ў натуральную велічыню. Так тут прынята сустракаць пачатак вясны.