Чашнікі

Чашнікі – здраўніца пад адкрытым небам

Горад Чашнікі знаходзіцца ў Віцебскай вобласці, недалёка ад аднаго з самых буйных беларускіх азёр – Лукомльскага. Тут жа размяшчаецца аздараўленчы комплекс «Хваёвы бор».

Каб атрымаць порцыю здароўя, расслабіцца ва ўлонні беларускіх абшараў і насыціць арганізм свежым паветрам прыязджаюць у здраўніцу не толькі жыхары рэспублікі, але і турысты з іншых краін. Комплекс працуе ўжо амаль 40 гадоў, спецыялізуецца на лячэнні людзей з захворваннямі сардэчна-сасудзістых, гастраэнтэралагічных, апорна-рухальных, рэспіраторных, неўралагічных і дэрматалагічных сістэм. Прыехаўшы сюды, вы забудзецеся пра мітусню штодзённых клопатаў, адпачнеце ад шуму вялікага горада, нацешыцеся цішай воднай роўнядзі і паназіраеце за чародамі дзікіх качак.

Гісторыя развіцця горада Чашнікі

Існуе цікавая версія паходжання назвы горада. У старадаўнія часы тут працавалі «чашнікі» - людзі, якія ўяўлялі княскую адміністрацыю і займаліся пчалярствам і мёдаварэннем. Атрыманы мёд дастаўлялі ў княскі палац. Лічыцца, што пчаляры ў Чашніках былі самымі сапраўднымі майстрамі сваёй справы.

Першае згадванне пра гэта месца сустракаецца ў дакументах у 1504 годзе, тады Чашнікі былі адным з найбуйнейшых паселішчаў на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Першымі ўладальнікамі мястэчка былі князі Лукомскія, але з XVI стагоддзя горад пераходзіў у рукі розных дынастый беларускіх шляхцічаў: Кішкі, Сапегі, Патоцкія і Валадковічы ў розны час кіравалі справамі горада.

Цікавы факт. У канцы XVI стагоддзя Стэфан Баторыя планаваў паход на Вялікія Лукі і збіраў сваё войска менавіта ў Чашніках. Распалажэнне мястэчка дазваляла ўвесці ў зман суперніка, бо рускія і не здагадваліся, што наступаць вораг можа менавіта з боку Чашнікаў. Гэты факт адыграў немалаважную ролю ў выніковых баях у мястэчку Вялікія Лукі. Дарэчы, менавіта дзякуючы свайму ўдаламу месцазнаходжанню, горад вельмі хутка развіваўся.

Чашнікі захоўваюць памяць і іншых буйных баёў. Напрыклад, у часы Першай сусветнай вайны ў 1812 годзе тут адбылося баявое сутыкненне паміж французскім войскам пад кіраўніцтвам маршала Віктора і рускімі войскамі на чале з князем Вітгенштэйнам.

1797 год для мястэчка Чашнікі стаў паказальным – у гэты час пачалося будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы, якая ўзводзілася на месцы найбуйнейшага гандлёвага шляху «з вараг у грэкі». Работы доўжыліся амаль 10 гадоў, а штучны шлях па вадзе дазволіў злучыць рэкі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў. Аднак цяпер гэта водная дарога страціла сваё першапачатковае значэнне і служыць выключна сховішчам для дзікіх качак, выдраў і баброў.

Чашнікі сёння

Акрамя сваёй багатай гісторыі, Чашнікі лічацца радзімай беларускага паэта і перакладніка Янкі Журбы, які ў 1930 годзе перавёў на беларускую мову знакаміты твор Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага «Бедныя людзі». У Чашніках таксама нарадзіўся лаўрэат нобелеўскай прэміі па фізіцы - Жарэс Алфёраў. У Алфёрава велізарная колькасць узнагарод і дасягненняў, сярод якіх – пасада віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук.

Але не толькі знакамітымі людзьмі, здраўніцамі і месцамі знакамітых бітваў вядомы горад. Хваёвыя лясы, умераны клімат і блізкасць да возера ператвараюць горад у самы сапраўдны адкрыты аздараўленчы комплекс. Для турыстаў будзе вельмі карысна наведаць мясцовыя славутасці. Напрыклад, вялікую цікавасць як архітэктурна-гістарычнае месца ўяўляе Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу