1
09:00 - 19:00 (MSK)
Пошук па сайте
Вобласць / Рэгіён:
Медыцынскія профілі:
Медыцынскія паслугі:

Узда

Узда

Горад Узда, цэнтр аднайменнага раёна, знаходзіцца ў 74 кіламетрах паўднёва-заходней за сталіцу Беларусі. Назва мястэчка паходзіць ад рэчкі Узда (цяпер вядомай як Уздзянка), якая з'яўляецца прытокам ракі Вусы. У старадаўнія часы абодва склада назвы мелі пэўнае значэнне: склад "вус" (пераўтвораны з часам ва "уз”) абазначаў назву гідроніма, вельмі распаўсюджанага ў назвах іншых водных басейнаў, а склад "да" меў значэнне "рукаў" ці "прыток ракі". Гэта значыць даслоўна назва " Узда" пазначае прыток ракі Вусы.

Аднак існуе і прыгожая легенда пра паходжанне назвы мястэчка. Кажуць, што даўным-даўно дзесьці на гэтых землях праязджаў беларускі князь і страціў залатую аброць (па-руску “узда”). Слуга, адпраўлены на пошукі страты, вельмі доўга яе шукаў. Прахожы, жадаючы яму дапамагчы, спытаў, што ён шукае, на што слуга і адказаў: "Залатую аброць". Адгэтуль і пайшла назва горада  - Узда ці Аброць па-беларуску.

Гістарычны нарыс

Упершыню Узда згадваецца ў 1450 годзе. Тады яна была маёнткам і валодала ёй дынастыя Корсакоў, крыху пазней, ужо як вёска, увайшла ў склад тэрыторый Мінскага павета Вялікага княства Літоўскага. Увесь час змяняюцца гаспадары мястэчка, ёю валодаюць Кавячынскія, Завішы, Красінскія. Знакавым стаў 1572 год - тут знаходзіўся Сымон Будны, які займаўся ў той час выданнем Бібліі і менавіта тут напісаў знакамітую прадмову да свайго выдання. Падчас існавання Рэчы Паспалітай - частка Мінскага павета Мінскага ваяводства, пасля першага падзелу дзяржавы Узда ўвайшла ў склад тэрыторый Расіі ў якасці цэнтра воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Галоўная архітэктурная выбітнасць Узды звязана з дзейнасцю аднаго з яе ўладальнікаў - Казіміра Завішы. У 1798 годзе па яго ініцыятыве быў пабудаваны драўляны Крыжаўзвіжанскі касцёл. У пачатку дваццатага стагоддзя ў яго з'явілася цагляная прыбудова – аспіда. Вядомы храм тым, што менавіта тут у 1843 годзе хрысцілі Дамініка Луцэвіча, якому мы ўдзячныя за таленавітага сына - Івана Луцэвіча, больш вядомага як Янка Купала. Атэістычная савецкая ўлада пераабсталявала касцёл пад Дом культуры, і, на жаль, у наш час тут таксама праводзяцца дыскатэкі, а не набажэнствы.

Акрамя таго, дынастыя Завішаў пакінула пасля сябе капліцу-склеп вельмі цікавай пірамідальнай формы. Пабудова знаходзіцца на каталіцкіх могілках і датуецца 1800 годам.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны Узда, якая у той час ужо атрымала статус гарадскога мястэчка, знаходзілася ў нямецкай акупацыі. Мясцовыя жыхары панеслі велізарныя страты, усяго вайна знішчыла жыццё 5599 чалавек, з іх 1740 – яўрэяў, закатаваных у гета. На тэрыторыі Узды дзейнічаў падпольны рух. Вызвалены 29 чэрвеня 1844 года.

Выбітнасці

Уздзенская зямля багатая архітэктурнай і культурнай спадчынай, тут размешчана больш за сто пяцьдзесят помнікаў. Акрамя таго, рэгіён па праве мае мянушку "салаўіны край". Ён узгадаваў шматлікіх мэтраў беларускай літаратуры і паэзіі, такіх, як П. Глебка, А. Якімовіч, І. Гурскі, А. Пальчэўскі і шматлікія іншыя.     

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу