Капыль

На паўднёвай мяжы Мінскай вобласці, у акружэнні старадаўніх курганоў, размясціўся горад Капыль, упершыню згаданы ў летапісе ў 1274 годзе. Аднак, па меркаванні шматлікіх гісторыкаў ды мясцовых жыхароў, горад існаваў яшчэ гадоў за трыста раней за згаданую вышэй дату. Нягледзячы на невялікую колькасць жыхароў, Капыль, як і шэраг іншых беларускіх мястэчкаў, мае цікавую гісторыю і мноства славутасцяў, што прыцягвае вандроўцаў, археолагаў, краязнаўцаў і простых грамадзян з усяго свету. Капыль з'яўляецца радзімай больш 30 знакамітых пісьменнікаў, сярод якіх Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Анатоль Астрэйка, Адам Русак, Алесь Адамовіч.

Славутасці

Адным з самых папулярных гістарычных месцаў Капылі з'яўляецца Замкавая гара, побач з якой працякае гаючы ручай пад назвай "Крынічка" (хімічны аналіз, праведзены ў лабараторыі, сведчыць, што вада высока мінералізаваная, і па якасці нічым не саступае імпартнай дарагой). Замкавая гара размешчана ў месцы зліцця дзвюх рэк - Мажы і Каменкі, уяўляючы сабой форму практычна ідэальнага эліпса. З гары адкрываецца шыкоўная панарама на горад і лясны масіў, таму гэтае месца карыстаецца папулярнасцю ў тых, хто любіць фотасесіі. Шматлікіх турыстаў прыцягвае легенда, якая абвяшчае, што ў Замкавай гары знаходзілася паганскае свяцілішча.

У Капыльскім краязнаўчым музеі сабрана ўнікальная калекцыя артэфактаў, знойдзеных пры раскопках Замкавай гары, напрыклад, хірургічны нож, пчаліныя соты, сапраўдныя зубы маманта, фігурка глінянага сабачкі, латуневыя пярсцёнкі, гарматныя ядры з Напалеонаўскіх часоў і шмат чаго іншага. Калі вы захочаце паслухаць гісторыю Капылі, патрымаць у сваіх руках унікальныя рэліквіі і нацешыцца калекцыяй карцін - мясцовы музей з радасцю адкрые ўсе свае таямніцы. Дарэчы, будынак краязнаўчага музея з'яўляецца помнікам архітэктуры, у мінулым гэта была гарбарная майстэрня. Для маладых закаханых кожную суботу ў музеі праводзіцца вясельны абрад "Апекуны шчасця".

Аматарам старадаўніх цэркваў будзе цікава пабываць у Свята-Васкрасенскім храме, пабудаваным у 1866 годзе. Можна адзначыць, што архітэктура горада Капылі значна адрозніваецца ад суседніх мястэчкаў мноствам будынкаў савецкага манументальна-дэкаратыўнага мастацтва: адміністрацыйныя, муніцыпальныя і камерцыйныя будынкі ўпрыгожаны драўлянай мазаікай. Дэкаратыўныя малюнкі школьнікаў, сям'і, касманаўтаў, В.І. Леніна выкананы ў тэхніцы "сграффіто".

Дзе перакусіць і адпачыць

Вядома, сучасных супермаркетаў вы не знойдзеце ў Капылі, але купіць усё неабходнае можна ў мясцовых універмагах. Перакусіць можна ў кафэ "Беларусачка", "Капылянка" і рэстаране "Колас". Шырокі выбар страў і напояў, а таксама, бясплатны wi-fi прапануе кафэ "Дэлікатэс" - утульнае памяшканне з прэзентабельным вонкавым дызайнам.

Спыніцца на ноч можна ў гасцініцы "Капыль" у нумарах другога і вышэйшага разраду ці ў аграсядзібе "Ваколіца", дзе вам прапануюць смачную вячэру, прыгатаваную ў лепшых беларускіх традыцыях. Дызайн пакояў выкананы ва ўсходнім, афрыканскім і беларускім стылі. Побач з "Ваколіцай" знаходзіцца міні-маркет, дзе можна нядорага купіць прадукты і неабходныя для экатурызма рэчы, бо гасцям прапануецца экскурсія, кемпінг, рыбалка і шмат чаго іншага для незабыўнага адпачынку і прыемных уражанняў!

Святы

Адным са старажытных традыцыйных гарадскіх свят з'яўляецца Купалле - выдатнае свята сонца і росквіту зямлі, адзначаюць яго ў ноч з 6 на 7 ліпеня ў самы разгар лета. У рамках Купалля праводзяцца тэатралізаваныя тэматычныя гулянні з конкурсам на лепшы купальскі вянок, забаўляльнай праграмай, віншаваннямі і прызамі.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу