Вялікая Ліпа

Вёска Вялікая Ліпа патанае ў зеляніне і дагэтуль захоўвае таямніцы шляхцічаў, якія бывалі на гэтых землях. Размешчана яна ў Мінскай вобласці Нясвіжскім раёне. У наш час у вёсцы пражываюць каля 400 чалавек. Усяго 12 кіламетраў раздзяляюць Вялікую Ліпу і Нясвіжскі замак. Вёска можа пахваліцца і сваёй гісторыяй. Нядзіўна, што турысты наведваюць Вялікую Ліпу з задавальненнем, а мясцовыя жыхары з не меншай радасцю распавядаюць пра былыя часы.

Праз Вялікую Ліпу пралягае аўтадарога Нясвіж - Сноў - Баранавічы. У пяці кіламетрах ад вёскі ў вёсцы Ліпа знаходзіцца чыгуначная станцыя.

Ад Радзівілаў да Абуховічаў

Вялікая Ліпа ў былыя часы (XVI стагоддзе) адносілася да ўладанняў шляхціцаў. Але паступова ўсе маёнткі былі выкуплены Радзівіламі і сталі належаць гэтаму роду. Але ўжо ў першай палове XVII стагоддзя Радзівілам прыйшлося пацясніцца, бо прыгажосць мясцовасці і яе размяшчэнне прыцягнулі скюды род Абуховічаў. Так, з гэтага моманту і аж да пачала XX стагоддзя Вялікая Ліпа перайшла ў валоданне да не меней шляхетнага роду.

Унікальная брама-стайня

На жаль, сама сядзіба не захавалася. Але затое да нашых дзён дайшло мноства іншых будынкаў, сярод якіх флігель, гаспадарчыя пабудовы, свіран, а таксама бровар. Адзіная ў сваім родзе ў Беларусі - брама-стайня - гэта таксама спадчына Абуховічаў.

Ускраіна вёскі Вялікая Ліпа - гэта таксама свайго роду музей пад адкрытым небам: да нас дайшлі рэшткі Пакроўскай царквы. Побач з імі ж знаходзяцца дзве капліцы і званіца. Усё гэта было адрэстаўравана, і зараз з'яўляецца адным з пунктаў папулярнага экскурсійнага маршруту.

Цячэ рака Сноўка

Сучаснае жыццё вёскі Вялікая Ліпа наўрад значна адрозніваецца ад жыцця большасці вёсак Беларусі. Тут створана ўсё для таго, каб можна было не толькі папрацаваць, але і адпачыць. У Вялікай Ліпе знаходзіцца жывёлагадоўчая ферма, тут гадуюць коней, ёсць майстэрня, тэхніка для працы, збожжасховішча. Для мясцовых жыхароў і турыстаў адкрыты да наведвання бібліятэка, сельскі клуб. У вёсцы Вялікая Ліпа працуе крама.

Прыгажосць мясцовай прыроды дапаўняецца тым, што ў вёсцы працякае рака Сноўка. Па абодвух яе берагах раскінуліся бязмежныя сенажаці і палі, у лясах можна збіраць грыбы і ягады. Вялікая Ліпа - гэта тое месца, дзе прырода вельмі ўдала суседнічае з захаванымі будынкамі. Уздоўж дарогі ў вёсцы высаджаны дрэвы як напамінак пра тое, што калісьці тут размяшчаўся парк. І, напэўна, мясцовая шляхта захаплялася паляваннем і ладзіла баляванні.

Ліпавы мёд

У паселішчы шмат ліп. Таму, як і ў старадаўнія часы, мясцовыя жыхары рыхтуюць ліпавы мёд, збіраюцца ўсё разам, каб адсвяткаваць святы, ходзяць у храм, размешчаны на невялікім узвышшы. Не забываюць тую гісторыю, якая дасталася ім і перадзе ў спадчыну да ўнукаў і праўнукаў. Некалькі інвестыцыйных праектаў запланаваны ў вёсцы Вялікая Ліпа. А гэта значыць, што мінулае не сыдзе ў нябыт, а застанецца цешыць як саміх жыхароў, так і турыстаў, якіх стане яшчэ больш у будучыні. Прыязджайце ў Вялікую Ліпу - музей пад адкрытым небам.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу